Зьнічыцкі хаўрус: Розніца паміж версіямі
SoftRedstone (размовы | уклад) др Удакладненне на 42 байтса |
SoftRedstone (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
| Радок 58: | Радок 58: | ||
* Падчас Трохмесячных Рэформаў, удзел у стварэнні новай Зьнічыі прыймаў [[Удзельнік:SoftRedstone|8ISKUP]], хаця ён не жыве на тэрыторыі будзь якога кантона ці электарату. | * Падчас Трохмесячных Рэформаў, удзел у стварэнні новай Зьнічыі прыймаў [[Удзельнік:SoftRedstone|8ISKUP]], хаця ён не жыве на тэрыторыі будзь якога кантона ці электарату. | ||
[[Катэгорыя:Зьнічыя]] | |||
Актуальная версія на 12:42, 3 кастрычніка 2025

Зьнічыцкі хаўрус (таксама Зьнічыя; лац. Źničycki chaŭrus, Źničyja) — дзяржава Старамор'я, створаная 27 верасьня 2025 году вынікам Трохмесячных Рэформаў ў былым Зьнічыцкім княстве.
Сымбалі


Дзяржаўнымі (хаўруснымі) сымбалямі Зьнічыі зьяўляюцца сьцяг а герб Зьнічыцкага хаўрусу.
Сьцяг Зьнічыі — чырвона-чорна-белы трыкалёр. Бярэ свой пачатак з (цалкам рэальнае, так-так) раньняе гісторыі Зьнічыі, калі на ейнае тэрыторыі жылі плямёны чырвоных, чорных а белых зьнічакоў.
Герб Зьнічыі — чорная тарча зь белым шасьціканцовым крыжам (герб будзе абмеркаваны). Бярэ свой пачатак зь пячатак першага дзяржаўнага ўтварэньня на тэрыторыі сучаснае Зьнічыі (вядома рэчаіснага, так-так) — Зьнічыцкага курфюрства. Герб паўтараў у колерах поля сучасны сьцяг, але зь цягам часу, калі чорныя (трызьніцкія) зьнічакі атрымлівалі большую ролю ў дзяржаве — герб стаўся з аднакаляровым полем.
Кожны кантон мае ўласныя сымбалі, якія маюць быць побач з хаўруснымі на афіцыйных будынках і мерапрыемствах. Кожны электарат таксама мае ўласныя сымбалі, але на афіцыйных мерапрыемствах часьцей выкарыстоўваецца сьцяг кантону, да якога належыць электарат.
Дэ-факта галава дзяржавы — Вялікі Канцлер Зьнічыцкага хаўрусу — таксама мае ўласны штандар, які распрацоўваецца ўласна асобай, якая займае гэтую пасаду на дадзены момант.
Склад
У склад Зьнічыцкага хаўрусу ўваходзяць наступныя паселішчы:
- Сварожыцк (цэнтар Сварожыцкага кантону);
- Трызьніч (цэнтар Трызьніцкага кантону);
- Дайтос (цэнтар Дайтоскага кантону);
- Жыцінка (цэнтар Жыцінскага электарату (частка Сварожыцкага кантону));
- Сігмаград (цэнтар Левабярэжнага электарату (частка Сварожыцкага кантону)).
Дзеля настальгіі фармальна таксама была ўлучана Чабрэлта (цэнтар Чабрэлцкага электарату (частка Трызьніцкага кантону)).
Гісторыя
Зьнічыцкі хаўрус — гэта галоўны, паўнапраўны й адзіны спадчыньнік гісторыі Зьнічыцкага княства.
Апасьля вялікае колькасьці канфліктаў, крызаў а йншых непрыемных падзеяў для Зьнічыі — ейны народ пачаў распрацоўваць пляны па адраджэньню. Галоўным дакумэнтам была Прапанова ад 20 ліпеня 2025 году, у якой былі прапісаныя ўсе галоўныя мэты, тэзы, праекты а канцэпты для новае дзяржавы. Менавіта ў ім быў прапанаваны праект фэдэралізацыі й дэцэнтралізацыі Зьнічыі чынам падзелу яе на аўтаномныя кантоны. Апасьля гэтая прапанова дапрацоўвалася й была прыведзенай да ідэалю на гадавіну Дайтосу — 25 жніўня 2025 году. За дзень да гэтага, 24 жніўня, быў абраны новы кіраўнік Зьнічыі — Вялікі Канцлер Зьнічыцкага хаўрусу Gamandel. 27 верасьня 2025 году, пасьля цалкам афіцыйнага прыняцьця рэформаў і аб'яўленьня пра стварэньне новае дзяржавы для сусьветнага супольніцтва, быў прыняты новы Статут Зьнічыцкага хаўрусу.
Палітычны лад
Урадцай-арганізатарам Зьнічыі (АКА галавой дзяржавы) зьяўляецца Вялікі Канцлер. Асоба з дадзеным тытулам мае выконваць волю зьнічыцкага народу ў адпаведнасьці з хаўрусным статутам. Вялікі Канцлер мае выконваць палажэньні мясцовых статутаў, калі ён праводзіць нейкія дзеі на тэрыторыі гэтых мясьцін. Вялікі Канцлер абіраецца на акрэсьлены(?) тэрмін.
Дзяржава дзеліцца на кантоны, якія маюць амаль поўную аўтаномію. Галавой кантону зьяўляецца Сувэрэн. Кантон мае права на стварэньне ўласнага статуту, які ня будзе супярэчыць хаўруснаму статуту. Сувэрэн Кантону падпарадкоўваецца адначасова хаўруснаму статуту й мясцоваму зводу законаў. Сувэрэн Кантону абіраецца галасаваньнем народам гэтага кантону на тэрмін, акрэсьлены мясцовым статутам.
У складзе двух кантонаў (Сварожыцкага а Трызьніцкага) існуюць электараты. Галавой электарату зьяўляецца Электар. Сувэрэны Сварожыцкага й Трызьніцкага кантонаў адначасова зьяўляюцца й Электарамі электаратаў.
Паміж кантонамі ёсьць падзел на сфэры ўлады. У Сварожыцкім кантоне — выканаўчая, у Трызьніцкім — судовая, у Дайтоскім — заканадаўчая.
Кантоны й Электараты


Сварожыцкі кантон — адзін з кантонаў у складзе Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага кантону ёсьць места Сварожыцк. Сварожыцкі кантон зьяўляецца найбуйнейшым кантонам ва ўсяе Зьнічыі. На дадзены момант Сварожыцкі кантон ня мае ўласнага статуту.
Трызьніцкі кантон — адзін з кантонаў у складзе Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага кантону ёсьць места Трызьніч. Трызьніцкі кантон дагэтуль ёсьць культурным цэнтрам Зьнічыі. На дадзены момант Трызьніцкі кантон ня мае ўласнага статуту.
Дайтоскі кантон — адзін з кантонаў у складзе Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага кантону ёсьць места Дайтос. Дайтоскі кантон зьмяшчае Дайтоскі кірмаш. На дадзены момант Дайтоскі кантон ня мае ўласнага статуту.

Жыцінскі электарат — адзін з электаратаў у складзе Сварожыцкага кантону Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага электарату ёсьць паселішча Жыцінка.

Левабярэжны электарат — адзін з электаратаў у складзе Сварожыцкага кантону Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага электарату ёсьць паселішча Сігмаград.

Чабрэлцкі электарат — фармальны электарат у складзе Трызьніцкага кантону Зьнічыі. Цэнтрам дадзенага электарату ёсьць Чабрэлта. Ня мае ўласных сымбаляў.
Цікавыя факты
- Падчас Трохмесячных Рэформаў, удзел у стварэнні новай Зьнічыі прыймаў 8ISKUP, хаця ён не жыве на тэрыторыі будзь якога кантона ці электарату.
