Вялікаастроўскі Імперыум
Вялікаастроўскі Імперыум - галоўная і адзіная афіцыйная інфармацыйная крыніца інфармацыі Вялікага Вострава. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лявонпалі (залежная тэрыторыя Вялікага Вострава) у адміністрацыйным доме.
Склад
Адзіным удзельніка рэдакцыі з'яўляецца Dauguva. Аднак любы чалавек можа даслаць сваю навіну рэдакцыі і ёсць вялікая верагоднасць, што яна будзе апублікавана.
Гісторыя і мэты дзейнасці
Рэдакцыя ліча датай свайго заснавання 24 жніўня 2025 года. Да гэтай даты навіны звязаныя з Вялікім Востравам дасылаліся ў рэдакцыю часопіс ЖЭп«U», аднак на Востраве адбываецца значна больш падзей, чым можа быць даслана ў галоўны часопіс Уніі. Таму стварэнне Імперыума было толькі пытаннем часу. Зараз у выданні паказваюцца не толькі пытанні Вяліка Вострава, але і проста падзеі звязаныя з жыццём жыхароў Востава, а таксама істотныя падзеі звязаныя з Нерыянствам, бо, на думку рэдакцыі, гэта асноўная рэлігія ўсёй тэрыторыі Святога Вялікаастроўскага Імперыўма і астатніх перыфірыйных тэрыторый Уніі.
