Вялікі Востраў
Вялікі Востраў (лац. Vialiki Vostraŭ) - найстаражытнейшае паселішча, ў якім усё яшчэ працягваецца актыўная забудова. Знаходзіцца на каардынатах -200 456. Адзінае паселішча, якое мае хайпэрлуп у Верхнім Свеце. Заснавана мяшчанінам DoctorTempa. У забудове паселішча актыўна выкарыстоўваюцца шкло, розныя варыянты сланца, чырвоная цэгла, рознакаляровы бетон і камень. Забудове ўласцівы роўныя лінія, выосокія вокны, эклектыка сярэдневечных элементаў, архітэктуры Адраджэння і сучасных стыляў. Жыхары Вострава называюць гэты стыль "неанерыянскі", таму што многія рысы гэтага стыля ўпершыню з'явіліся менавіта на храмах Нерынгі.
Гісторыя
Назоў паселішча паказвае, што паселішча проста знаходзіцца на дастаткова вялікім востраве сярод ракі.
Апасля заходу на сэрвер DoctorTempa пабудаваў на хату на тэрыторыі сучаснага Вялікага Вострава. Dauguva мае вельмі добрыя адносіны з DoctorTempa, таму прапанаваў стварыць паселішча на дадзеным востраве і пабудаваў у гонар гэтага там сваю хату. У хуткім часе DoctorTempa пабудаваў мур вакол часткі вострава, а Dauguva вежу ў тым жа стылі, што і вежы Чорнага Замка. Прыкладна ў той жа час з'явіўся на дадзены момант адзіны на Уніі хайпэрлуп у Верхнім свеце. Зараз ён вядзе проста да Спаўна, а раней вёў да першага дома Dauguva. А трошкі пазней Dauguva праклаў да вострава чыгунку.
Паселішча некалькі разоў падвяргалася рабаўніцтву, але гэта аніякім чынам не паўплывала на стабільнасць Вострава.
Палітычная сістэма
Паселішча мае свой сцяг. Сцяг уяўляе сабой чорны лыч на пурпупным крыжу на чорнай базе.
Уладаром з‘яўляецца мяшчанін DoctorTempa. Шляхціч Dauguva выконвае абавязкі прадстаўнічай улады і часткова выканаўчай і займае пасаду Гетманскага канцлера Вялікага Вострава. Законатворчасць не патрэбна, бо паселішча падпарадкоўваецца агульнасерверным правілам.
Позірк з Заходняй веткі чыгункі на Вялікі Востраў
Забудова
На Востраве маюцца наступныя фермы:
- трыснегу
- бамбука
- кур
- морквы
- шкілетаў
- зомбі
- кактусаў
- снега
- жабінага святла (на пеклавай тэрыторыі)
- кароў
На востраве маюцца будынкі ў выглядзе пчалы, ліса, чарапахі, рапухі і аксалотля. Натхненне атрымана з канструктараў Лега.
На заходняй частцы вострава знаходзіцца мастацкі аб'ект "Дурыліна Спадчына". Назоў паходзіць з таго, што першымі жыхарамі аб'екта былі 2 дурылы, яны нарадзілі шматлікае нашчадства, але лёс склаўся так, што гэтыя новыя сяляне не атрымалі волі, а цяпер проста прыгонныя. І кожны вольны зайсці ў аб'ект і адчуць сябе тым самым эксплуататарам. Але можа гэта дапаможа зразумець і сялян.
Заходні мост Вострава вядзе да Пакавальніка душ - культавага будынку Нерыянства. Таксама на Востраве маецца першы на серверы храм Нерыянства у гонар трох Панн - Нерынгі, Друці і Усвячы. Паўднёвы мост вядзе да Чыгунак Пекла. Усходні мост прыводзіць да ахоўнай вежы, а таксама з'яўляецца працягам шляха са Спаўна і вядзе далей на поўдзень у бок Змеявіка і Хельстуборга.
У лістападзе 2023 на Востраве адчынілася флагманская крама гандлёвай сеткі Дзвіна. У гэтай краме лепшыя ў параўнанні з іньшымі крамамі сеткі кошты, а таксама самы вялікі будынак. Для таго каб трапіць у краму было прасцей, быў пабудаваны наземны шлях ад Спаўна да Вострава. Гэты шлях таксама звязвае Вялікі Востраў з Малінаўкай і Арт-Прасторай.
У чэрвені 2024 года была пабудавана аўтапеч на базе фермы бамбуку. З пераходам сервера на версію 1.21 схема аўтапечы будзе палепшана.
Транспарт
Паселішча мае адзіны хаб для хайпэрлупа, партала ў Нэдар і чыгункі. Станцыя Вялікага Вострава з'яўляецца Заходнім хабам для чыгункі на Захад, а таксама мае шляхі на поўдзень для больш хуткага падарожжа ў далёкія паселішчы Поўдня. Таксама на паўднёвым баку Вострава ёсць мост да партала на дах Недара.
Паселішча мае тэлепорты да Вільты і Саны. У Вільце тэлепорт прыводзіць да амбасады Вялікага Вострава - Чорнага Замка
Геаграфія
Асноўную тэрыторыю паселішча складае менавіта востраў на якім знаходзяцца замак і большасць будынкаў, а таксама тэрыторыя вакол вострава, на якіх на дадзены момант размешчаны Пакавальнік Душаў, партал да Вялікаастроўскай чыгункі пекла і Паўднёвая ахоўная вежа. Пад часткай вострава ёсць шахта, таксама знойдзена 2 спаўнера - шкілетаў і зомбі. На паўднёва-заходнім баку вострава знаходзіцца біём тайгі, таму на даху некаторых высокіх будынкаў замест дажджу ідзе снег.
Насельніцтва
Насельніцтва Вострава складаецца з двух гульцоў:
Была спроба прыняць трэцяга гульца апасля наплыву гульцоў летам 2023, але ён не здолеў прайсці іспыт.
Цікавыя факты
- Пад адным з будынкаў вострава ёсць натуральна сгенераваны скарб.
- Форма мура замка - гэта адлюстраванне Беларусі
- Ëсць падземная сувязь з Фйятлін, Спаўнам, Надпячор'ем, Вільтай і калі доўга бегчы, то нават Новым Палусам.
- Некалькі разоў на востраве адбываўся Курапакаліпсіс. На Востраве ўсё яшчэ шмат курэй. Увогуле ёсць верагоднасць, што Востраў - гэта неанансаваны каўчэг.
- На Востраве ёсць дакладная копія царквы Панны Нерынгі з Надпячор'я, але пабудаваны гэтыя будынкі рознымі гульцамі.
- Аднойчы на Востраў быў дададзены 3 гулец, але выявілася, што ён пацук.
- Не на самім Вялікім Востраве геаграфічна, але ў межах Вострава як дзяржавы знаходзіцц самы высокі хмарачос Уніі. Снег нават не можа пакрыць увесь дах.