Дзіра
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Дзіра — назва праекта па раскопванню старажытнага горада 512, 873 (у межах каардынат ад x: 427 да x: -623 і па z: ад 790 да z: -990).

Гісторыя
Ідэя выкапаць старажытны горад з'явілася 3 снежня 2024 калі гулец Cebula_zabija праз вялізны пінг апынулася ў біёме глыбіннай цемры, mixedraceghost апісаў ідэю выкопвання старажытнага горада, а Olejandro прапанаваў зрабіць гэту справу ўсесервернай. Першы дзіру пачаў капаць Dauguva 30 снежня 2024.
Праз усе іспыты, заняпад і новую актыўнасць, праект быў скончаны у ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 2025 года, калі гульцамі быў зламаны апошні сланец, што перашкаджаў віду на старажытны горад.
Этапы
- 30 снежня 2024 года — 19 лютага 2025 года — першы этап актыўнасці над Дзірой. Шмат гульцоў удзельнічала ў выкапке, шмат пабочных рэсурсаў, было здабыта. Гульцом 8ISKUP быў створаны «Пункт бяспекі», дзе можна было захаваць рэчы, паспаць, і бяспечна спусціцца ў сам горад з любой вышыні, дзякуючы воднаму ліфту;
- 20 лютага — жнівень 2025 года — заняпад. Гульцы зразумелі сапраўдны аб'ём працы і нават выкапка дзюп-машынамі не вельмі дапамагла працы. Большасць гульцоў спынілася, а некаторыя працягвалі капаць дзіру, але не так актыўна;
- жнівень — 1 кастрычнік 2025 года — апошні рывок. Дзякуючы механізмам Dauguva і энтузіязму нешматлікіх актыўных шахцёраў, Дзіра была раскопана, нягледзячы на перспектыву стаць яшчэ адным закінутым праектам серверу.
Правілы Дзіры
- Кожны гулец вольны капаць Дзіру;
- Кожны гулец вольны забраць нешта са склада на Дзіры;
- Кожны гулец вольны неяк адзначыць свой удзел у працы;
- Кожны гулец можа загінуць, пакуль капае Дзіру.
Цікавыя факты
- Серверныя гісторыкі і спелеолагі з Надпячор'я падчас раскопак падымалі тэорыю пра тое, што Дзіра можа быць звязана з Сялянскай верай;
- Чацвёртае правіла Дзіры працуе на ўсіх, без выключэння. Падчас раскопак загінуў нават white_ON_red;
- Па не дакладных падліках, за ўвесь час капання дзіры, было выкапана каля 70 шалкераў камення і 10 шалкераў сланцу розных відаў. Такая розніца ствараецца з-за таго, што на «сланцавым» узроўні, у сваёй большасці працавалі дзюп-машыны, а шахцёры па просту не падымалі ўвесь пакінуты сланец.
