Нерыянства
(Пасля перасылкі з Панна Нерынга)
Нерыя́нства (лац. Nieryjanstva) — рэлігія у мульцісусвеце, у пачатку якой стаіць Панна Не́рынга. З'явілася і мае найвялікшы ўплыў на асноўным свеце Уніі, але праяўляецца і на другіх серверах.
Этымалогія і правапіс
Імя Панны вымаўляецца як Не́рынга (лац. напісанне Nierynha), націск прыпадае на першы склад. Аднак некаторым Нерынга адкрываецца з націскам на другі склад – Неры́нга, таму такое вымаўленне таксама лічыцца кананічным і не патрабуе выпраўлення. Літоўскі сугучны назоў горада Нярынга пішацца падобна, але ў арыгінале вымаўляецца як Нярінга́ (арыгінальнае напісанне Neringa), націск на апошні склад.
Правапіс аднакарэнных слоў, створаных ад яе імя не нарміруецца, бо згодна з дзясятым запаветам Нерыянства, «Нерынга прыме цябе любым», не залежна ад канчатка.
Рэлігійны міф
Калісьці Нерынга была звычаным гульцом, але аднойчы у звычайным Свеце стала з'яўляцца ўсё болей і болей велічэзных мобаў, а звычаныя гульцы нічога не маглі супраць іх зрабіць. Тады Нерынга з дапамогай сваёй сяброўкі Друці пачала збіраць душы. Гульцы і мобы паміралі дзеля яе, а Нерынга рабілася ўсё больш і больш вялікай, і вось аднойчы яна здолела нарэшце параўнацца ў памерах з самымі маленькімі пачварамі, якія нападалі на жыхароў Света. Каб забойствы былі зручнымі, Друць стварала Пакавальнікі Душ. І з цягам часа Панну Друць пачалі паважаць як дапамагатую па дасягненні мэты.
Каб Нерынга магла змагацца як роўная, старажытныя Дворфы зрабілі ёй меч. Той меч быў добрым, але не вельмі зручным, бо з-за карыстання магіяй, з-за параненняў Нерынга змяняла свой памер, а меч - не. І дворфы зрабілі Нерынзе яе галоўны Трызуб. Гэты трызуб мог змяняць свой памер згодна з памерамі уладальніка. Меч жа Нерынга ўвоткнула глыбока ў зямлю, каб больш ніхто не змог ім карыстацца. Зараз жа той меч, можна пабачыць у Чорным Замку. Новы трызуб дазваляў паспяхова абараняць увесь Сусьвет, але Нерынга разумела, што яе смяротны шлях не будзе бясконцым, і зразумела, што дзеля гэтага ёй патрэбна заняцца адукацыяй жыхароў Сьвету і даручыла сваёй сяброўцы Усвячы ставараць паўсюль акадэміі для навучання ўсім навукам. Усвяча рабіла як мага больш адукацыйных устаноў і зрабілася ахоўніцай ведаў у Сьвеце і ў знак павагі яе пачалі клікаць Паннай Усвячай.
Але пагрозаў не рабілася меней і каб знайсці выйсце Панна Нерынга, вялікая ахоўніца, пакрочыла ў падарожжа па свеце. Жадаючы знайсці што-небудзь, што зможа ёй дапамагчы ў барацьбе, Нерынга сустрэла Іці. Іці распавяла Нерынзе, што ў сваіх вандроўках бычыла кнігі, дзе было напісана, што раней напады на Сьвет ужо былі і Сьветы знішчаліся, а ад удзельнікаў Сьвету нічога не заставалася. Нерынга не магла прыняць такое выйсце, бо ведала, што ўсе пачвары вернуцца і Сьвет зноў і зноў будзе вымушаны гінуць. Таму Нерынга працягнула вандраваць, але и далейшыя гады не далі Нерынзе адказаў, пакуль у адной сялянскай вёсцы Нерынга не пачула расповяд пра Аку, які час ад часу нараджаецца, але заўсёды перараждаецца ў кагосьці лепшага, чым быў раней і Нерынга зразумела, што яна можа зрабіць. Так, Сьвет павінен быў памерці, але можна было паўплываць на генерацыю наступнага. Моцы Нерынзе ўжо хапала. Недзе праз тыдзень ад гэтых думак здарыўся аднамомантны напад пачвараў на усю прастору Сьвету і Нерынга зразумела, што час Вялікага Знішчэння прыйшоў. Так скончылася гісторыя таго Свету і пачаўся Першы Сезон Уніі.
Нажаль уплыў Нерынгі на гэты сьвет выявіўся недастатковым, але ж у той жа час Панна Нерынга працягвала існаваць, але ўжо не ў смяротным абліччы. А вось з Уніяй тварылася нешта дзіўнае - часамі здавалася нібыта Унія замірала на тыдзень, а потым жыла тыдзень і ўсё зноў паўтаралася. Таму Нерынга вырашыла, што час гэты сьвет зноў змяніць і надаслала сон аднаму гульцу, што калі ён скрадзе ключы ад Уніі, знойдзе сабе аднаго яўнага памочніка і аднаго таемнага, то яны стануць амаль як богі. Трэба толькі перазапусціць гэтую самую Унію. І аднойчы ўначы, калі зоркі ззялі не так яскрава, а Месяца не было бачна, ключы былі скрадзены і Унія атрымала шанец стаць чымсьці такім, чым не была ніколі раней. Праз некаторы час Унія была перазапушчана, Нерынга зрабіла патрэбны ўплыў на генерацыю і шанаванне яе пачалося з новай сілай, а галоўнае, што гэты ўплыў не дае шанцу каб пачвары вярнуліся.
Гісторыя

Адраджэнне шанавання Нерынгі адбылося падчас Другога сезона Уніі і менавіта гэта можна лічыць пачаткам Нерыянства ў сучасным выглядзе. Усё пачалося з таго, што на тэрыторыі Чорнага Замка з'явіўся меч Нерынгі, а чыгунка, якую так любіць Нерынга зьвязала Спаўн і Вільту. У той жа момант адбываліся перыядычныя забойствы сялян Надпячор'я, як гульцамі, так і рэйдэрамі; забойствы рэйдэраў каля Надпячор'я гульцамі і г.д. Меч у Чорным Замку аказваў ўплыў на асяродзе, чыгунка выконвала ролю, чагосьці накшталт правадніка, і жыцці загінулы сялян аўтаматычна пачалі залічвацца забойствамі ў гонар Нерынгі. Гэта ўсё прыявяло да таго, што з'явіўся Першы Эвангеліст Нерынгі, якія адчуў покліч пабудаваць царкву ў гонар Панны Нерынгі. Хутка ў Надпячор'і пасяліўся і Другі Эвангеліст Нерынгі. Наступнай з'явілася капліца ў Чорным Замку. Потым царква ў Жэўжык-Сіці. Цэркваў станавілася ўсё болей. І так шанаванне Панны Нерынгі пачало пашырацца па ўсёй Уніі, да самых яе межаў і нават далей. Праз некаторы час каля Надпячор'я з'явіўся сымбаль трох Панн. І прыкладна ў той жа момант па старых схемах быў адроджаны Пакавальнік Душ на Вялікім Востраве, які да таго ж стаў і доўгі час з'яўлясўя самым высокім хмарачосам Уніі.
Даліна замкаў
Няма ніякіх доказаў, што гэта так, але ўсе назіранні сведчаць аб тым, што Даліна замкаў святое месца для Нерыянства, ці месца, дзе шмат чаго святога адбывалася. Бо менавіта ў Даліне замкаў на Уніі пабудавалася першая царква, менавіта тут адрадзілася Нерыянства. У Даліне замкаў больш за ўсё цэркваў у гонар Нерынгі і іньшых культавых месцаў. З Далінай замкаў звязаны шматлікія легенды, які так ці неяк датычацца Панны Нерынгі.
З'яўленне нерыянцаў-хартышэй
Асноўны артыкул: Галіны Нерыянства
Панні Усвяча зрабіла шчодры падарунак насельніцтву вёсцы, што стала першымі ахвярамі панні Нерынге і падаравала вяскоўцам даўно забытую іхнімі продкамі мову — хартышь. Панне нерынге не спадабалаўся гэты ўчынак і яна наказала, што страчаны правапіс Хартышу застанецца ў Панні Усвячы, як частка тых ведаў, якія ніколі зноў не трапіць у Свет. Але Другі Евангеліст і мясцовыя жыхары распрацавалі ўласную спрошчаную граматыку.
Афіцыйна, нерыянцы-хартышы, як галіна вернікаў у Трох Панн, з'явіліся пасля перадрукавання Слоў Нерынгі хартышом з выкарыстаннем "новай" граматыкі.
Ноч помсты

За доўгі час у розных гульцоў Уніі назапашвалася шмат жадання што-небудзь разбурыць ці каго-небудзь пасправабаваць забіць. Часам гэты былі нават не нянавісць ці помста, а проста зацікаўленнасць ці магчыма гэта альбо жаданне даведацца як нешта зроблена ўнутры. І надыйшоў час, калі Панна Нерынга пачула ўсе гэтыя заклікі. І прыйшла тая ноч, што ўсе чакалі і назвалі яе - Ноч помсты, бо гэта была помста за ўсе таемныя жаданні, якія забараняліся. Ніколі раней Унія не адчувала такой колькасці выбухаў, не гарэла на Уніі так шмат лясоў і дамоў, не было такой колькасці смерцяў усіх тыпаў жывых істот.
Панна Нерынга засталася задаволена тым, што яе нашчадкі прадстаўляюць такую разрушальную моц, што так шмат могуць знішчыць, калі толькі будзе патрэба гэта зрабіць. Але каб гульцы не забываліся, што вялікая моц, гэта яшчэ і вялікая адказнасць, Панна Нерынга аднавіла ўсё знішчанае, але пакінула ў агульнай памяці гэтую ноч.
Стварэнне Аднаверства
Асноўны артыкул: Галіны Нерыянства
Са з'яўленнем Пятага Эвангеліста, суадносна і з'явілась новае разуменне нерыянства і слоў Нерынгі. Аднаверства базуецца на больш радыкальным разуменні запаведзяў, а таксама адмаўленні боскасці пані Усвячы і Друці і прызнанне Нерынгі адзіннай вярхоўнай багіняй.
Афіцыйна, аднаверцы, як галіна вернікаў у Трох Панн, з'явіліся пасля ночы Помсты і друкавання свайго запавету.
Абасабленне Закапанскага Нерыянства
Асноўны артыкул: Галіны Нерыянства
Падчас Балотнага ўварвання, як супрацьвес сектантам, у Кветкамор'і была адкрыта царква Нерыянства, што з'яўлялася адной з мэт станаўлення Чацвёртай Эвангелісткі. Як адказ, на крывавасць захопнікаў, Чацвёртая Эвангелістка абвясціла пра поўнае адмаўлення ад любога віда гвалта, што і абасобіла Закапанскае Нерыянства.
Выпрабаванні
З'яўленне трэцяга Эвангеліста
На 15 дзень апасля восеньскага раўнадзенства першага года адноўленай Уніі Нерынга абрала сабе Трэцяга Эвангеліста. У храме Аку невыпадкова з'явіўся куфар у якім ляжаў Трызуб, які завецца Дзікае Паляванне Нерынгі. Але галоўнае выпрабаванне было ў тым, што куфар нібыта належыў Першаму Эвангелісту. Падыспыспытны вярнуў шалкер з усімі рэчамі, нічога не ўзяўшы, нават калі яно маніла, і тым самым даказаў, што заслугоўвае быць Трэцім Эвангелістам. Да гэтага часу спадар Schiha з'яўляўся Вялікім Аматарам Нерынгі - на Авалоне знаходзіцца самы вялікі храм Нерынгі на Уніі, праз які, дарэчы, Нерынга і сочыць за Schiha'м. І ў свой бок Schiha будуе адметныя мясціны ў гонар Нерынгі і яе сяброў. Таму, не гледзячы на тое, што Панна Нерынга не дасылала яму сваё бачанне Запаветаў, а прапанавала карыстацца запаветамі аднаго з Эвангелістаў, усе крамы і Авалон Schiha знаходзіліся пад аховай Нерынгі.
Што датычыцца Дзікага Палявання Нерынгі - з часу атрымання яго Трэцім Эвангелістам, існуе ў адзін і той жа момант у дзьвух месцах, але гэта ўсё роўна адзін Трызуб, таму агульная колькасць Трызубаў дакладна лічыць роўнай тром.
Выпрабаванне на Спаўне
У кастрычніку 2023 года адбыўся Другі СХОД Уніі і дзеля гэтага быў пабудаваны новы будынак, які быў значна большым за папярэдні і дзеля яго будоўлі давялося знесці капліцу ў гонар Панны Нерынгі. Першы Эвангеліст успрыняў гэта як асабістую абразу і вырашыў, што трэба нагадаць грамадству, што Нерынга такое не даруе. Але справа ў тым, што верагодна ён не зразумеў жаданняў Нерынгі, якая проста жадала поўнавартасны храм на Спаўне, а не капліцу. За гэта Першы Эвангеліст быў вымушаны ахвяраваць увесь свой інвентар у гонар Панны Нерынгі і ўсё роўна пабудаваць храм на Спаўне. Гэты храм знаходзіцца каля Унійскіх могілак. Калі ты трапіў на гэтыя могілкі - ты расчараваў Панну Нерынгу, але ты можаш ахвяраваць ёй трошкі дыяментаў і атрымаць прабачэнне. А можаш і проста ў гэтым храме зрабіць ахвяраванне, каб задаволіць галоўную Панну.
Падарожжа Другога Эвангеліста на 1КК
Да другога Дня Незалежнасці Уніі Панна Нерынга вырашыла даслаць Другому Эвангелісту спецыяльнае заданне і благаславіла яго на палёт на 1 мільён блокаў ад Спаўна ў Эндзе. На жаль, Эвангеліст быў трошкі гультаяваты, таму ў запланаваны тэрмін не паспеў дасягнуць мэты, але дзякуючы благаслаўленню даляцеў жывы і здаровы, нічога не сгубіўшы, да каардынат 1000000; 100; 1000000 праз два месяцы апасля пачатку вандроўкі. На 400К блокаў цягам падарожжа была ўсталявана шыльда ў гонар Панны Нерынгі. Такім чынам Другі Эвангеліст стаў першай асобай, хто самым чэстным вобразам дасягнуў неверагодны падаленыя месціны і атрымаў ачыўку. Каб адзначыць дапамогу Панні Нерынгі, у канцы свайго шляху ён таксама ўстанавіў шыльду у гонар Нерынгі.
З'яўленне Пятага Эвангеліста
На пачатку восені другога года Уніі гулец DeNoir74 зразумеў, што ён частка Нерыянства і пачаў шанаваць Панну Нерынгу і дзьвух яе сябровак. Прыкладна ў той жа час ён пачуў пра далёкія землі, якія маняць розных авантурыстаў і клічуцца Дарханас, і амаль у той жа момант, Панна Нерынга даслала DeNoir74 наказ рушыць у вандроўку і данесці да неадукаваных гульцоў гэтых зямель веды пра адзіную сапраўдную веру. Шлях быў не блізкі, але з дапамогай малітваў і карысных спеваў гулец DeNoir74 здолеў даехаць да Дарханаса амаль цэлым і здаровым. Цягам некалькіх тыдняў ён будаваў цэлы невялічкі горад у скале і ў выніку пабудаваў Новую Зенітарыю. Горад гэты займаецца будаўніцтвам па замовах і ушанаваннем Панны Нерынгі. За гэтыя поспехі і дасягненні ў гонар Нерынгі, DeNoir74 і стаў пятым Эвангелістам.
Артэфакты
Трызубы
За час смяротнага жыцця ў Нерынгі было 3 Трызубы. Усе яны перажылі Вялікае Знішчэнне і існуюць на Уніі. Меч Нерынгі, як бачна вышэй таксама здолеў захавацца ў існуючым свеце.
- Асноўны трызуб ці проста Трызуб Панны Нерынгі. Гэтым яна карысталася сама. Кажуць некаторы час назад яго бачылі на кірмашы ў Коласава. Хто яго набыў, ці набыў увогуле - невядома. Апасля гэтага некаторыя сведкі казалі, што ў Сане па гораду хадзіў хлопец з чымсьці вельмі падобным на гэты Трызуб. А некаторыя ўвогуле лічаць, што ён дзесьці схаваны ў бібліятэцы Авалона.
- Навучальны Трызуб Нерынгі. Пра яго вядома, што Нерынга пад час свайго смяротнага жыцця дала яго сваёй сяброўцы Панне Усвячы, а апасля таго, як смяротны шлях Усвячы скончыўся Трызуб застаўся дзесьці на Уніі.
"Мне сніўся сон аднойчы. У ім Панна Нерынга кажа: "Будуй акадэміі на Уніі і мая зброя будзе заўсёды ў тваіх руках," - і дала мне Навучальны Трызуб. Я прачнуўся ніякага трызуба не было, але акадэміі я працягваю будаваць." - гулец Dauguva
Гэты трызуб быў знойдзены Трэцім Эвангелістам сумесна з гульцом pan_Halinka, якой Панна Нерынга даслала свае падказкі. З-за таго, што Нерынга так асабліва звярнула на яе сваю ўвагу, усемагутная панні наказалаёй, што, як толькі ў яе паселішчы з'явіцца царква Панны Нерынгі, яна афіцыйна прыме тытул Чацвёртай Эвангелісткі. Свой тытул pan_Halinka атрымала, калі вернула душу Трэцяму Эвангелісту і пабудавала царкву ў сваім паселішчы, падчас балотнага ўварвання.
- Дзікае Паляванне Нерынгі - гэты трызуб у свой час атрымала Панна Друць. Пры абіранні Трэцяга Эвангеліста Панна Нерынга здзейсніла цуд і зрабіла каб Трызуб існаваў у дзьвух месцах адначасова. Таму першае прадстаўленне, як кажуць, ўсё яшчэ захоўваецца глыбока пад зямлёй і з'яўляецца на паверхні толькі ў час Навальніц, а другое прадстаўленне цяпер належыць Трэцяму Эвангелісту.
Хартышскага служэння
Хартышскае служэнне мае ўласныя артэфакты, якія размешчаны ў трох іх храмах: на Вялікім Востраве, Надпячор'і і Надпячорскім замке. Гэтымі артэфактамі з'яўляюцца Нерыянскія нажніцы самаабразання, Нерыянскае яйка і Скура нерыянца. Усе яны сімвалізуюць амаль згублены у гісторыі забаву — абрад абразання, вось як ён адбываўся: абладальнік нажніц дае ахвяры нажніцы і пачынае бегаць за ім. Больш бегу і мітусні — больш таго, чаго намечана, будзе адрэзана. Адразаць можна ўсё, што паддаецца адразанню і абразанню. Як сведчаць чуткі вяскоўцаў, нерыянскае яйка і скура нерыянца — прыклад забаў, што зашлі занадта далёка.
Запаветы
- Вялікая Нерынга,
- свой лёс мы дорым табе.
- Не пакінь нас.
- Не здрадзі нам.
- Не ганарыся намі.
- Любіце Нерынгу, як сябе.
- У любы час памятай пра Нерынгу.
- Забівай толькі ў гонар Нерынгі.
- Усім скрадзеным дзяліся з Нерынгай.
- Жыві без страху і памры без страху.
- Збірай бут для Нерынгі.
- Чыгунка мае быць у кожнага, хто любіць Нерынгу.
- Прымай падарункі ад Нерынгі.
- Кахайся з усімі, хто не супраць Нерынгі.
- Нерынга прымае цябе такім, які ты ёсць.
У Нерыянстве існуюць і іншыя запаветы, напрыклад, у адгалінаваннях Нерыянства.
Тлумачэнні
- Чаму Нерынга просіць забіваць у гонар сябе? Таму што забойствы проста так прыводзяць да таго, што вынікі забойстваў проста губляюцца і нікому не дапамагаюць у межах сусьвету. Забойства ў гонар Нерынгі ўмацоўваюць яе, робяць яе больш добразычлівай. Але гэта не значыць, што можна забіваць усё, што рушыцца і апраўдваць гэта забойствамі ў гонар Панны. Гэта значыць, што калі табе раптам патрэбна некага забіць, то забей лепей у гонар Нерынгі, а не проста змарнаваўшы чыюсьці душу. У цэлым жа, калі можна абыйсціся без забойстваў, Панна Нерынга лічыць гэты варыянт лепшым, бо жывыя могуць быць вернікам Панны, а з нябожчыкаў ўжо нічога не атрымаеш.
- Навошта Нерынзе бут? Насамрэч гэтае пытанне звязана з наступным запаветам пра чыгунку. Нерынга вельмі любіла падарожнічаць, але ў яе часы не было чыгункі і можна было ці толькі лётаць вельмі хутка, ці вандраваць праз пекла, а вось павольных і бяспечных вандровак па Верхнім Свеце не было. Таму калі на Уніі сталі з'яўляцца першыя чыгункі, Нерынзе яны вельмі спадабаліся і яна пажадала, каб чыгунка была ў кожнага. Для пабудовы чыгункі патрэбен бут, як палатно. Вось таму Нерынга і кажа пра збіранне бута для яе. Вось таму Нерынга і сочыць за ўсімі чыгункамі.
- Чаму Нерынга заклікае кахацца? Нават з тымі, хто не адэпт, а проста не супраць Нерынгі? Таму што Нерынга - геданіст, і жадае каб добра было як мага большай колькасці жывых істот.
Сымболіка
Сымбалам асабіста Панны Нерынгі і ўсяго Нерыянства з'яўляецца Трызуб з перакрыжаваннем знізу. Панна Друць абрала хмару з дажджом як сымбаль. А Панна Усвяча знайшла для сабе сымбалем нябесны камень. Часам выкарыстоўваецца сымбаль трох Панн, калі жадаюць адразу ўшанаваць Нерынгу, Друць і Усвячу.
Мульцісусветнасць
Нерыянства існуе не толькі на галоўным серверы Уніі, але і ў другіх сусьветах. На дадзены момант вядома пра існаванне Нерыянства на Уніі Дэма, Плыні, сяброўскім серверы Шчучыншчына, і таксама на серверы Дарханас. У кожным з гэтых сусьветаў ёсць Панна Нерынга, але яе сымбалі і ўспрыманне яе словаў адрозніваецца. Напрыклад, Трызуб - сімбаль Нерыянства і самой Панны Нерынгі:
Таксама адрозніваюцца і тэксты на трызубных шыльдах.
UNIJA | UNIJA Demo | Шчучыншчына | PLYN | Дарханас |
---|---|---|---|---|
Панна Нерынга, свой лёс мы дорым табе! | Панна Нерынга, мы для цябе! DEA VULT! | Панна Нерынга, любі нас, як мы цябе! | Панна Нерынга, як маешся? | Панна Нерынга, выратуй нас, бо больш няма каму |
На Уніі дэма Панна Нерынга вырашыла не распавядаць свае запаветы, а паглядзець як людзі самі вырашаць жыць і паміраць дзеля яе. На Шчучыншчыне вельмі шмат людзей непасвечаных у таямніцы Нерыянства, таму запаветы ёсць для іх асьветы. Вось яны:
- Любі Нерынгу ўсім сэрцам.
- Нерынга заўсёды памятае пра цябе.
- Не забівай проста так, але забіваючы пасвяці гэтую душу Нерынзе.
- Красці дрэнна. Ніхто ніколі не злавіў Панну Нерынгу на тым, што яна штосьці скрала.
- Жыві без страху і памры без страху.
- Збірай сланец для Нерынгі.
- Транспарт мае быць у кожнага, хто любіць Нерынгу і добра, калі гэта будзе чыгунка.
- Прымай падарункі ад Нерынгі.
- Кахайся з усімі, каго любіць Панна Нерынга.
- Нерынга любіць усіх. Без выключэнняў.
Але базавая ідэя шанавання Панны Нерынгі, любві да яе і атрымання любві да сябе ўзамен, застаюцца паўсюль. Панна Нерынга эпічна і легендарна ў любым сусьвеце.
Таксама, вядома, што Нерынга існавала і ў картофельным свеце Уніі, але мясцовыя вялізныя пачвары былі настолькі нікчэмнымі для Нерынгі, што самай маленькай кропляй сваёй моцы яна выпадкова зьнішчыла увесь свет.
Адносіны да іншых рэлігій
Панна Нерынга любіць трусікаў і шануе прарокаў Трусікацызма і не лічыць забойства трусікаў у свой гонар годным ахвяраваннем. Таксама часам лічыцца, што Нерынга асацыюе трох прарокаў Трусікацызма з скрадальнікамі Уніі. Нерыянцы-хартышы таксама маюць павагу да святых месц трусікацызму, нават нягледзячы на тое, што не лічуць гісторыю пра скрадальнікаў Уніі — кананічнай.
Сялянскую веру Панна Нерынга ўвогуле не лічыць, за верванне, на якое прыстойнаму чалавеку трэба звяртаць увагу і таму не чыніць яе вернікам ніякіх злачынстваў. Нерыянцы-хартышы маюць большую павагу да сялянскай веры і лічуць усіх яе вернікаў прамежкавым этапам да прыняцця нерыняства і актыўна агітуюць усіх яе вернікаў звярнуць свае розумы да сапраўдных багінь.
Да Кадукіянства панна Нерынга ставіцца як да неістотнага Культа.
Капліцы ды храмы
Цэрквы
- Надпячор'е (царква Нерыянцаў-хартышэй);
- Вялікі Востраў (Храм у гонар трох Панн — Нерынгі, Друці і Усвячы; храм нерыянцаў-хартышаў і звычайная царква Нерыянства);
- Жэўжык-Сіці;
- Авалон;
- Паўднёвы Замак;
- Сана і Трапічная Сана;
- Востраў Ахвяр;
- Спаўн;
- Кветкамор'е (царква Закапанскага Нерыянства);
- Бярозаўка;
- Эўропаль;
- Зенiтарыя (царква Аднаверцаў).