Ботава

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Ботава — былое паселішча на ўсходняй частцы мапы, якое знаходзіцца на каардынатах 4506; 1734.

Гісторыя

Назва паселішча паходзіць ад гісторыі з першай ратушай горада. З-за таго, што ў адным будынку былі змешчаны сховішча і вежа, ратуша была падобна па форме на бот, адкуль і назва. На сёння ратуша не захавалася, але на яе месцы стаіць "Бот" і недалёка можна знайсці яе невялічкую копію-помнік.

Таксама ў Ботава ўсяго пяць ботаў. Адзін на месцы былой ратушы, два каля будынка Ботаўскай камісіі, і два ў вадзе каля мяжы з княствам "Зьнічыя".

Першы будынак горада — ферма трыснёга якая працуе і зараз, але патрапіць унутр немагчыма. Усяго на выспе 5 фермаў: 2 фермы гарбузоў (адна схаваная пад зямлю, а другая стаіць зверху і з'яўляецца агульнай для наведвальнікаў), ферма трыснёгу, воўны і пораху.

Палітычная сістэма

Раней паселішча было нейтральным і трымала кантакты амаль з усімі гульцамі серверу. Асноўным прадстаўніком у сусвеце быў Tirex_Max.

Пасля заняпаду і перадачы ва ўласную маёмасць гульцу Cebula_zabija, не з'яўляецца паселішчам.

Стыль забудовы

Мае асабісты стыль — адсутнасць стылю. Амаль усе існуючыя будынкі: гаспадарчую хату-цырк, самая эфектыўную на свеце ферму кактуса, фрактал з буту, два камяні з вострава Пасхі, цмок-змей і іншыя, былі пабудаваны ў розных стылях і з зусім розных матэрыялаў.

Транспарт

Ботава забяспечана транспартам як праз наяўнасць чыгункі, так і паўтарамі тэлепортаў: да Авалону (праз бот) і Паўднёвы замак (паветраны шара-конь, нядзейны).

Геаграфія

Насельніцтва

Раней складалася з:

  1. Tirex_Max — кіраўнік паселішча;
  2. *AlmaZ141626.

Пасля перадачы ва ўласную маёмасць Cebula_zabija, насельніцтва адсутнічае.

Цікавыя факты

  • У Ботава можна знайсці хатку разумнага ката Шайлушая (з патаемным пакоем);
  • Да канструіравання РВМ (Рэдстоўнавая Вылічальная Машына) "Трызьніч-1", мясцовая 0.5G вышка была самым тэхналагічным будынкам;
  • Мясцовая лабараторыя па экалагічных праблемах і праблемах трапавіруса з нагоды Cebula_zabija была перапрафіліравана ў лабараторыю па вывучэнню біскупскага грыпу;
  • Фрактал з буту з'яўляўся ў Трызьнічы, Надпячор'і і Цмокава, але дагэтуль не выяўлена ці звязаны яны як паміж сабою, так і з арыгінальным фракталам;
  • Мясцовы надпіс "Хлеб - усяму галава" — адзін з надпісаў сервера, што бачны з космасу;
  • Мясцовы ўнікальны экспанат, умзоцнены сланец, быў скрадзены невядомымі.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.