Біскупскі грып
Біскупскі грып (таксама вядомы як Біскупскі грыб) — трэцяя ўсесерверная хвароба (першая — Трапавірус, другая — Хвароба на UNIJA Demo). Назва была дана ў гонар нулявога пацыента і тэорыі таго, што хвароба першапачаткова з'явілася на яго тэрыторыі.
Гісторыя
Першая хваля
З'яўленне і распаўсюджванне
Дакладна невядома калі нулявы пацыент заразіўся грыпам, але дакладна вядома, што правёўшы шмат часу на адным з грыбных астравоў на поўдні ад Цмокава і Хельстуборга. Праз ягоныя адсталыя кавалкі плоці пачалі расці сапраўдныя грыбы з якімі ён быў упершыню заўважаны 02.04.24. Спачатку яны ніяк не паўплывалі на паводзіны нулявога пацыента, але потым усё больш і больш сведак казалі пра тое, што паводзіны нулявога пацыента пачалі змяняцца. Ён пачынаў пераходзіць на грыбную пахлёбку, хацеў пабудаваць ферму грыбоў і актыўна агітаваў усіх "далучыцца да грыба".
Распаўсюджванне на іншага "адроджанага" гульца адбылося падчас ягонага адраджэння, дзе ўдзельнічаў нулявы пацыент, як удзельнік працэсу. Верагодна тады, споры толькі знойдзенага грыпу перакінуліся і на толькі адроджанага гульца, які потым, як выявілася, таксама быў адроджаны не верна. Другім месцам, што падвергнулася новаму вірусу стаў Оўлібург. Як мера прысячэння распаўсюджання хваробы, Таллнас закрыў праезд да сябе праз Нэдар.
Усім стала зразумела, што трэба штосьці рабіць калі грыбы пачалі ўзнікаць у іншых паселішчах сервера, а частка Оўлібурга пакрылася міцэліем, які быў нехарактэрным для той мясцовасці. Тады да справы далучылася вучоная з Ботава — Cebula_zabija. Яна змагла прааналізіраваць міцэлій з Біскупства і Оўлібурга і выявіла, што вірус не здольны знаходзіцца самастойна ў знешняй серадзе і ён вельмі баіцца агню і высокіх тэмператур. Сам вірус быў кваліфікаваны як некрапаразіт з-за ягонай асабістасці распаўсюджвацца толькі на гульцоў што калісьці памёрлі ці перарадзіліся.
Лячэнне і сканчэнне эпідэміі
Так і не было знойдзена. Адзіны спосаб, які мог цалкам пазбавіць гульца ад вірусу — акт самазнішчэння з дапамогаю агню з-за слабасці віруса да яго. Менавіта так былі "палечаны" усе схварэлыя, што пазней вернулі сабе свой звыклы выгляд. Пазней, усе яны паспяхова прайшлі праверку на адсутнасць спор грыпу. Пасля ўсіх тэстаў і аналізаў, месца вывучэння, Закапанэ, было закрыта на карантын і на 12.03.25, так яго і не зняла.
Другая хваля
З'яўленне і распаўсюджванне
Першыя звесткі пра даўно забыты вірус з'явіліся 08.03.25, калі Alten_ нечакана вырашыў забудоўваць тую частку Парыжу, што была раней, 12.06.24, знойдзена і абвешчана як уцалелая частка спор Біскупскага грыпу. Пасля гэтага, Alten_ нават змяніў знешні выгляд — у яго з'явілася шляпка як у мухамора. Праз пару гадзін, акрамя Alten_, DeNoir74 і Jahorak пашыралі міцэлій вакол грыбоў. Прыкладна ў той жа дзень, была сфарміравана антыгрыбная кааліцыя з тых гульцоў, што памяталі былую эпідэмію — Mikhald_Freiwind, Cebula_zabija і 8ISKUP.
Спіс схварэлых
З-за спецыфікі распаўсюджвання першай хвалі віруса, яму падвергліся толькі тыя гульцы, якія былі адраджаны з мёртвых няўдала ці нядаўна. Таму, большая частка гульцоў пазбегла паразы праз спыненне ўзаемадзеянняў з любымі грыбамі на серверы.
У другую хвалю, заражэнню "грыба" былі падвергнуты гульцы, што ніколі не адраджаліся, таму пакуль невядома як другі нулявы пацыент атрымаў хваробу:
Цікавыя факты
- Dauguva мае імунітэт. Прычына гэтага дагэтуль невядома;
- Актыўна даследаваўся праз pan_Halinka у лабараторыі ў Ботава;
- Некаторыя гульцы прапаноўваюць версію з'яўлення другой хвалі грыпу: ігнараванне Закапанскага карантыну, як пачатак разнясення спор; Балотнае ўварванне, як фактар першай мутацыі віруса і актыўная будоўля Парыжа, як фактар паўторнай актыўнасці спор грыпу.