Вялікі Катаклізм
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Вялікі Катаклізм — серыя стыхійных бедстваў і іншых катастроф, што адбыліся да стварэння Уніі і ў нейкім сэнсе і былі прычынай яе стварэння. У Кульце Металу гэтыя падзеі клічуць Жалезны гнеў, у Нерыянстве — Вялікае Знішчэнне, у легендзе пра Мізатопію — цемраныя часы. Падчас гэтых сусветных катаклізмаў было знішчана ўсё жывое і нежывое. З-за чаго яны пачаліся і чаму ў розных месцах адбываліся розныя катаклізмы дакладна нікому не вядома. Да нас даходзяць толькі чуткі пра тыя падзеі, але сам факт таго, што яны ёсць паказвае, што некаторыя істоты ўсё ж такі здолелі ў нейкім выглядзе ацалець апасля катаклізму.
Рэшткі і ацалелае
- 3 Трызубы Нерыянства;
- Руіны гарадоў Дворфаў;
- Рэшткі Мізатопіі.