Культ Металу

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Культ Металу - (старадворфск. - ᛗᚨᛚᛗᛞᛁᚱᚲᚢᚾ) політэістычная рэлігія Дворфаў з Княства Падземнага. У старажытныя часы была распаўсюджаная пад зямлёй усяго свету, аднак пасля Жалезнага гневу разам з колькасцю дворфаў зменшылася і распаўсюджанне рэлігіі.

Вераванне

Асноўнымі постацямі ў Кульце Металу з'яўляюцца Нэдарыт, Золата, Жалеза і Медзь. Акрамя іх яшчэ ёсць багі ніжэйшага рангу, а менавіта Смарагд, Вугаль, Дыямент, Рэдстоўн, Лазурыт і Кварц. Нэдарыт — гэта бог вайны, самы стары з вышэйшых багоў. Золата — гэта боства прыгажосці, багацтва і раскошы. Часта ідзе разам з Нэдарытам, бо яны разам утвараюць даволі добрай якасці сплаў. Жалеза — гэта боства працы, стваральнік свету ў тым выглядзе, які мы маем цяпер. Медзь — гэта боства жыцця. Усё, што расце ў лясах, пышных пячорах, бегае ў полі ды капае ў шахце зроблена менавіта з яго і ім.

Асноўны міт

Калісьці зямля была падзеленая на гарачае пекла ды халодныя абсідыянавыя пустэчы. Насялялі іх Дэманы і Гіганты, магутныя і лютыя істоты. Сярод сучасных бостваў там быў толькі Кварц. Ён сачыў, запамінаў, але ня мог нічога зрабіць з тым, што свет вакол нішчыўся і будаваўся наноў штохвілю. І ў такі час на зямлю прыбыў ад зораў Нэдарыт. Ён вырашыў скончыць стары парадак, каб мог з'явіцца новы. Так пачалася вайна Металу супраць Гігантаў і Дэманаў. Аднак моцы толькі Першага Металу не хапала, таму на зямлі з'явілася Золата. Разам яны ўтварылі магутны сплаў, што разбіў Дэманаў ды Гігантаў і даў нарэшце зямлі спакой. На ўжо бяспечную зямлю прыбыло Жалеза. Яно перакавала гарачы нэдаррэк і халодны абсідыян у камень, і прыдало сьвету прыкладна той выгляд, што мы маем зараз. Апошняй на зямлю прыбыла Медзь (Некаторыя паданні кажуць аб тым, што прыбыла яна ў выглядзе трох метэарытаў якія нагадваюць трусоў, з гэтым звязваюць паўстанне такой рэлігіі як Трусікацызм). Яна сталася раслінным светам, жывёльным ды пакінула частку сябе ў зямлі. Так з'явіўся свет

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.