Дворфы
Дворфы (старадворфск. ᛞᚢᛖᚱᚷᚢᚱ) — адзін з народаў серверу UNIJА, прадстаўнікі якога жывуць як у межах Агляднага Свету, так і па-за імі. Вядомыя вельмі якаснай зброяй, смачнейшымі напоямі і неацэннымі скарбамі.
Гісторыя
Старажытныя дворфы амаль ніяк не ўзаемадзейнічалі з людзьмі з паверхні. Да нядаўнага часу не было звестак аб знойдзеных людзьмі актыўных дворфскіх паселішчаў. Магчыма часамі некаторыя дворфы выходзілі на паверхню, але гэты досвед быў хутчэй негатыўны, аб чым сведчаць радкі гімну Княства Падземнага, адзінага дворфскага паселішча ў межах Агляднага Свету, пра якое вядома на дадзены момант:
А недзе наверсе над намi жыве краiна,
Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас. |
Як стала вядома ад сучасных дворфаў, пасля Жалезнага Гневу большасць дворфскіх паселішчаў (калі ня ўсе) былі амаль знічшаныя. Цяпер іх рэшткі часамі можна знаходзіць глыбока пад зямлёй, абсалютна пустыя і пакрытыя скалкам. Па некаторых звестках, ня толькі Княства Падземнае аднавіла сваё існаванне: па-за межамі Агляднага Свету ёсць іншыя паселішчы, якія жывуць і функцыянуюць, але сувязь з імі пакуль не была наладжана.
Прагрэс і дасягненні
З дворфскіх паданняў вядома пра шматлікія тэхналёгіі, якія рабілі магчымымі самыя незвычайныя рэчы: ад уласнаручнага кіравання магутнымі големамі да імгненнай перадачы паведамленняў на вялізныя адлегласці. Так ці інакш, Жалезны Гнеў ушчэнт знішчыў увесь гэты тэхнічны прагрэс, і, хоць зараз сучасныя дворфы пакрысе спрабуюць яго аднавіць, да ўзроўню прагрэсу да Жалезнага Гневу яшчэ вельмі далёка.
Архітэктурны стыль
Ва ўсіх вядомых на сённяшні момант дворфскіх паселішчах (і ў Княстве, і ў разбураных Гневам паселішчах, запоўненых скалкам) архітэтары і будаўнікі прытрымліваліся аднаго стылю. Масты, з большасці невялікія будынкі, аддаванне перавагі сланцу і базальту як асноўным матэрыялам. Нажаль, большасць самых выбітных дасягненняў дворфскае архітэктуры былі дашчэнту знішчаныя альбо згубленыя і забытыя.
Мова
- Асноўны артыкул: Старадворфская мова
У была і ёсць свая асобная мова - старадворфская. На дадзены момант ёй валодаюць толькі сучасныя дворфы і, магчыма, людзі, якія маюць дворфскія карані. Мова выкарыстоўвае рунічны альфабэт, на ёй запісаныя старажытныя дворфскія паданні і міты. У размовах яна амаль не выкарыстоўваецца (за выключэннем некаторых дворфскіх паняццяў, напрыклад Хельстуборг і С'альфвіркт Лан), таму мае статус хутчэй рэліктавай мовы.
Веравызнанне
- Асноўны артыкул: Культ Металу
Спакон вякоў усе дворфы і набліжаныя да іх вераць у адухоўленасць і незвычайныя уласцівасці металаў і мінералаў. Так, напрыклад, згодна з дворфскімі рэлігійнымі тэкстамі ўсё жывое на зямлі было створана Меддзю, якая прыйшла разам з іншыямі боствамі-металамі, каб скончыць тыранію абсідыянавых гігантаў і вогненных дэманаў. Асобную ўвагу дворфы надаюць звязу Золата і Нэдарыту, бо менавіта гэты звяз зграў найбольшую ролю ў вызваленні свету ад тыраніі.
Вядомыя прадстаўнікі
На дадзены момант вядома аб нешматлікіх прадстаўніках гэтага народу:
Таксама дачыненне да дворфскага народу мае gabreek, якая мае Карту Дворфа - дакумент, які пацвярджае дворфскія карані ўладальніка.