Сервер PLYN
- Гэта старонка апісвае падзеі сервера PLYN. Калі вы хаціце паглядзець асноўную інфармацыю пра галоўны сервер, глядзіце UNIJA.
Кананічнасць падзей сервера PLYN пакуль што не вызначана, таму варта іх успрымаць як падзеі мультысусветнай часткі сервера
Сервер PLYN — пабочны праект сервера UNIJA, для тых гульцоў, хто жадаў вайпу і чагосьці новага.
Доступ
Каб трапіць на сервер, можна скарыстацца камандай /server plyn ці адпаведным парталам побач з спаўнам.
Пра сервер
Памер свету сервера складае 4 000 х 4 000 блокаў, прыкладна 16 км². Аглядны свет сервера цалкам штучны, менавіта таму мае ўласныя структуры, дрэвы і іншыя адметнасці ландшафтнага дызайну.
Гісторыя
Сервер быў заснаваны 12.07.2024, але ідэя пра яго стварэнне з'явілася яшчэ раней. Актуальнасць сервера пацвердзілася пасля Трэцяга СХОДу, дзе гульцы не аднаразова пыталі пра магчымасць вайпа розных тэрыторый ці ўсяго сервера. Адметнасцю сервера стала тое, што амаль усе працэсы гульні былі ўскладнены, сяляне, як і іх лекаванне, былі адключаны, а валютай для гандлю сталі ландышы. Таксама, было згадана, што сервер мэтанакіраваны на РП-гульню, менавіта таму, у гульцоў адсутнічала каманда /spawn і дынамічная мапа свету.
Першы сезон
Як было заяўлена адміністрацыяй пры анонсе, сервер будзе працаваць 1 год, гледзячы на актыўнасць і зацікаўленасць гульцоў.
Цікавыя факты
- Нягледзячы на заяўленую адсутнасць сялян, некаторыя гульцы сцвярджаюць, што яшчэ ў першы дзень гульні бачылі сялян, якія былі ў штучных вёсках, але пацвярджэння гэтаму няма;
- Некаторыя штучныя дрэвы былі зроблены зусім з "недраўляных" матэрыялаў, напрыклад, цэменту ці керамікі.