СХОД UNIJA
СХОД UNIJA — Усесервернае мерапрыемства на якім абмяркоўваліся пытанні і прапановы серверу.
Першы СХОД
Першае ўсесервернае мерапрыемства на якім абмяркоўваліся пытанні і прапановы серверу. Сход адбыўся 05.08.2023 на трыбуне ў Дыскорд працягласцю 2 гадзіны (з 17 да 19 гадзін па мінскаму часу).
Удзельнікі
Асноўныя прапановы
Частка прапаноў, якія былі на мерапрыемстве, былі напісаны ў канале для скарг і прапаноў ці былі агучаны асобнымі гульцамі, але з'явіліся і новыя. Вось поўны спіс прапаноў:
- Стварэнне Міністэрства івентаў (аўтар невядомы);
- Даданне галасавога чату ці праз Дыскорд, ці праз мод PlasmoVoice (усесерверная прапанова);
- Стварэнне САД (Сусветная Асамблея Дзяржаў) з прадстаўнікамі ад кожнага паселішча і сходамі кожныя 2 тыдні (ад JustTheCatBY);
- Станаўленне усіх рамак нябачнымі (ад kastus_brl);
- Даданне піццы (ад Schiha);
- Даданне рэсурспаку на выпраўленне сцягаў на шчытах (ад 8ISKUP);
- Замацаванне дыяментаў як агульнасервернай валюты (ад 8ISKUP);
- Даданне магчымасці рамантаваць кавадлы (ад the_Guss);
- Ідэя будоўлі ўсеагульнай бібліятэкі для захоўвання сервернай літаратуры (аўтар невядомы);
- Стварэнне міністэрства будоўлі (аўтар невядомы);
- Дапамога пачынаючым гульцам ад буйных гільдый, арганізацый ці звычайных гульцоў (аўтар невядомы);
- Рэгуляванне кірмашу ў Коласаве: высвятленне кошту арэнды і яго мэтаздольнасць (ад Thelelyskek);
- Арганізацыя працы банку: ягоныя асновы, чэкі, кніжкі і іншае (ад kastus_brl і the_Guss);
- Ідэя асушэння старога мора Стараморскай Канфедэрацыі (ад Schiha)
- Ідэя усталявання Emotecraft (ад Thelelyskek);
- Даданне плагіна на сем'і (ад _Frezent_)
Вынікі
- Спачатку, галасавы чат быў скасованы як ідэя, бо па выніках галасавання ён быў патрэбны значна меньшай частцы гульцоў. Але пазней, з даданнем Plasmo Voice галасавы чат атрымаў другі шанец і актыўнатвыкарыстоўваецца гульцамі;
- Пакет рэсурсаў на выпраўленне сцягаў на шчытах і нябачныя рамкі былі дададзены ў зборкі UNIJA, як і пераклад датапака BACAP на беларускую мову;
- Магчымасць рамантаваць кавадлы была дадана, як прывілея Шляхцічам;
- Рэгуляванне кірмашу ў Коласава не прадугледжвалася да змены кіраўніцтва паселішча;
- Праца банку была ўхвалена і, суадносна, у Хельстуборге, пачаў сваю працу;
Астатнія прапановы былі адхілены.
Уплыў
СХОД, як арганізаванае глабальнае мерапрыемства паказаў гульцам, што ўсе пытанні і пажаданні могуць абмяркоўвацца і знаходзіць кампраміс
Другі СХОД
Другое ўсесервернае мерапрыемства на якім абмяркоўваліся пытанні і прапановы серверу. Сход адбыўся 22.10.2023 на трыбуне ў Дыскорд працягласцю 2 гадзіны (з 19 да 21 гадзін па мінскаму часу).
Удзельнікі
Асноўныя прапановы
Асноўныя прапановы ўзнікалі падчас СХОДа, але першапачатковыя ідэі ўзніклі ад the_Guss і kastus_brl:
- Змяненне правілаў рэгістрацыі паселішч (ад the_Guss);
- Даданне інструкцыі ці відэа экскурсіі для новых гульцоў (ад the_Guss);
- Стварэнне RP-арганізацыі па кіраванні серверам (спачатку ад JustTheCatBY на першым СХОДзе, потым ад Thelelyskek);
- Змяненне прынцыпу стварэння прыватаў (ад Thelelyskek);
- Ускладненне атрымання ролі "Мяшчанін" (ад banadys і 8ISKUP);
Вынікі
- Роля "Мяшчанін" была пазней ўскладнена тым, што каб атрымаць ролю, гулец павінен уступіць у склад якой-небудзь дзяржавы, дзе за яго пэўны час павінна адказваць кіраўніцтва паселішча. З пачаткам трэцяга сезона, роля "Тутэйшы" была скасавана, таму мяшчанін з канюшынай стаў "наймалодшай" роляй;
- Паселішча пачалі рэгістраваць не праз асобныя дакументы, а праз рэгістрацыю асобнай старонкі на Вікі і вызначэнне меж паселішча. Таксама паселішчы павінны мець ня менш чым 4 мяшчан, што не маюць падвоенага грамадзянства;
- У праекце знаходзіўся «Спаўн-Холл» — калідор на месцы Спаўна, які ўпрыгожваўся гісторыямі і падзеямі ад саміх паселішч для паказу ўсёй гісторыі сервера. Знаходзіцца ў распрацоўцы;
- RP-арганізацыя, як кіраўнічы орган, была абвешчана пры анонсе выбараў канцлера. Дагэтуль не была створана, замест яе функцыянуе Сойм UNIJA;
- У новых правілах былі перапрацованы асноўныя прынцыпы вызначэння прывату. Цяпер, ААТ лічыцца і будынак гульца на тэрыторыі ў радыусе 100 блокаў ад яго, але потым гэта правіла знікла.
Уплыў
Другі СХОД паказаў зацікаўленнасць гульцоў у развіцці сервера, што пачало дзейнічаць амаль да пачатку мерапрыемства — з-за вялікай колькасці жадаючых, ліміт гульцоў быў павялічаны з 30 да 50 чалавек.
Трэці СХОД
Трэцяе ўсесервернае мерапрыемства на якім абмяркоўваліся пытанні і прапановы серверу. Сход адбыўся 10.07.2024 на трыбуне ў Дыскорд працягласцю 1.5 гадзіны (з 18 да 19:30 гадзін па мінскаму часу).
Удзельнікі
Асноўныя прапановы
Вынікі
Уплыў
Цікавыя факты
- Падчас першага СХОДа быў спраўджаны тэрарэстычны акт;
- На першым СХОДзе ўтварылася чалавечая шматножка на 10 асобаў - былы рэкорд UNIJA;