Аглядны Свет
Аглядны Свет – паняцце, вызначаючае прастору на серверы UNIJA, даступную да даследвання і забудовы.
Аглядны Свет мае памеры 20000 на 20000 блокаў (400 км²). Пры дасягненні мяжы Агляднага Свету і спробе перасекчы гэтую мяжу вас тэлепартуе назад. Мапу Агляднага Свету можна паглядзець на mapa.unija.by.
Цікавыя факты
- У Нэдары і Эндзе Аглядны Свет ня мае межаў.
- Раней Аглядны Свет ня меў межаў і ў звычайным свеце. У тыя часы некаторыя паселішчы (напрыклад Неназванае) знаходзіліся на немагчыма вялікіх каардынатах. Пасля ўсе паселішчы былі перанесеныя на сённяшнія тэрыторыі.
- Новы Палус знаходзіцца ля самай мяжы Агляднага Свету, што робіць яго самым паўднёвым паселішчам.
- У некаторых кутах Агляднага Свету можна знайсці цікавыя рэчы і пасхалкі.
- Каля Новага Палуса ёсць адзіная капліца на Уніі, якая знаходзіцца за мяжой сусьвету. Капліца звязана з культам Нерынгі.