Адміністрацыя
Адміністрацыя UNIJA — кіруючы орган на серверы. Менавіта яна вырашае глабальныя і мясцовыя праблемы гульцоў і паселішч і таксама падтрымлівае жыццяздольнасць праекту. Падчас тэхнічных змен, менавіта адміністрацыя серверу ажыццяўляе нагляд за тым, каб усё працавала як трэба.
Гісторыя
Першы сезон
Падчас першага сезона, адзіным адміністратарам быў Akim_litvin, бо менавіта ён адказваў за працаздольнасць і прадукцыйнасць сервера. Можна ўзгадаць, што стваральнікамі праекту былі іншыя людзі, але яны закінулі праект і менавіта Akim_litvin узяў вяршэнства у свой час і не даў праекту трапіць у забыццё.
Паўтарачны сезон
Падчас паўтарачнага сезона да саставу адміністрацыі далучыўся white_ON_red з-за тэхнічных ведаў і магчымасцяў, такім чынам, павялічыўшы яе састаў у два разы.
Другі сезон
У пачатку другога сезона, адміністрацыя складалася з дзвюх гульцоў: Akim_litvin і white_ON_red. Але негледзячы на гэта, некаторыя гульцы першага сезона, якія былі больш набліжаныя да адміністрацыі ў свой час таксама атрымалі пасады гетманаў, каб дапамагаць мадэрыраваць чат і сачыць за выкананнем правіл. Састаў адміністрацыі пашырыўся 15.07.23 і 20.07.23 з-за Schiha і 8ISKUP суадносна, якія занялі пасаду гетманаў і сталі выконваць мадэратарскую працу.
Другі з паловай сезон
Спіс ўдзельнікаў мадэрацыі і адміністрацыі заставаўся нязменным да 19.12.23, калі сваю пасаду пакінуў 8ISKUP. Замест яго, новым гетманам стаў the_Guss.
Трэці сезон
Спіс ўдзельнікаў мадэрацыі і адміністрацыі заставаўся нязменным да 25.03.24, калі сваю пасаду афіцыйна пакінуў the_Guss.
Таксама 09.04.24, са зменай правілаў сервера, тэрмін "мадэрацыя" знік з правілаў і болей не ўжываецца.
Цікавыя факты
- Кожны гетман другога сезона перад атрыманнем пасады меў статус тэрарыста;
- У часы першага сезона, канцлерам быў прызначаны Guibagger/Akyqu/8ISKUP, але гэта не была пасада сервернай адміністрацыі;
- 8ISKUP - Першы ў гісторыі гетман, што адмовіўся ад сваёй пасады, а пасля атрымаў ніжэйшую ролю – Прывід.