Удзельнік:TheGuss

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

the_Guss
Геній, міліярдэр, плэйбой, філантроп у сваім стандартным скіне

the_Guss (зэґусь, гусь, Алесь) — адзін з гульцоў сэрвэру UNІJA, шляхціч, былы гетман, дыяментавы магнат. Дворф па паходжаньні, грамадзянін Хельстуборгу, адзін з двух Князёў Падземных. Бізнэсмэн і ўдзельнік Гільдыі Капіталістаў.

Гісторыя

Часы першага сэзона

Гулец the_Guss не прысутнічаў на сэрвэры падчас першага сэзону

Часы паўтарачнага сэзона

Гулец the_Guss не прысутнічаў на сэрвэры падчас паўтарачнага сэзону

Часы другога/другога з паловай сэзона

Першыя дні на сэрвэры

Упершыню the_Guss далучыўся да сэрвэру ў ліпені 2023 году. Разам зь ім далучыўся гулец kastus_brl (тады ён меў нік santa_bang). Пасьля экскурсыі, праведзенай гульцом 8ІSKUP, ён пачаў шукаць сваю дарогу на сэрвэры. Першыя крокі былі досыць цяжкімі, бо the_Guss далучыўся акурат у момант рэфармаваньня трэйдхолу (быў перанесены з Новага Палусу спачатку ў Энд, а адтуль на спаўн), таму атрымаць рыштунак добрай якасьці было цяжка. the_Guss дасьледаваў сэрвэр, вандраваў па паселішчах, пазнаваў новых гульцоў. Першым гульцом, зь якім the_Guss наладзіў добры кантакт, быў Thelelyskek, разам зь якім яны потым заняліся арганізацыяй Першага сходу UNІJA.

Заснаваньне Хельстуборгу

Калі the_Guss і kastus_brl мелі дастаткова добры рыштунак, яны вырашылі заснаваць сваё паселішча. Была выбрана вялізная пячора ў Паўднёвых гарах, частка якой ужо была асьветлена невядомым гульцом. На працягу некалькіх наступных дзён праектавалася й будавалася Дворфская Брама, у гэты ж час зьявіліся першыя экспанаты музэю дворфскай культуры (у тым ліку знакамітая чарка-шкварка-інамарка) ў палявым бровары былі звараны першыя бутэлькі Начной Кавярні™. Таксама былі пабудаваны водны ліфт, склад і карчма зьнізу. Так паўстала паселішча Княства Падземнае — ніхто тады не мог падумаць, што яно вырасьце ў вялікую й самую багатую дзяржаву на сэрвэры.

Першыя крокі ў бізнэсу й першы стак дыяментавых блокаў

У тыя часы эканоміка на сэрвэры толькі пачынала разьвівацца, кірмаш на Коласава толькі адкрыўся й пачаў прымаць дыяменты як валюту, што хутчэй за ўсё й паслужыла галоўнай прычынай, па якой дыяменты сталі асноўнай валютай сэрвэру. the_Guss і kastus_brl таксама адкрылі сваю краму на Коласаўскім кірмашы, першымі таварамі якой былі элітры, алькаголь, дыяментавая браня й казіныя рагі. Хоць крама павала прыносіць добрыя грошы амаль адразу, эканоміка яшчэ не была дастаткова разбудаванай, таму дыяменты дзеля першага стаку блокаў былі з большага здабытыя ў шахтах. Пасьля атрыманьня першага стаку блокаў the_Guss, пабачыўшы дасягненьне за яго, зразумеў, што з дапамогай іншых гульцоў можна хутка атрымаць яшчэ болей. Такім чынам за першым стакам адразу пайшоў другі, а за ім і трэці. Маючы стартавы капітал, the_Guss і kastus_brl адкрылі першы й адзіны на сэрвэры банк. Разам з гэтым яны далучыліся да Гільдыі капіталістаў і пачалі свой шлях у бізнэсе на сэрвэры. the_Guss разумеў, што тры стакі блокаў – ужо багата, але ці ведаў ён, да якіх багацьцяў яго давядуць гэтыя тры стакі?

Перапынак і гульня пасьля Першага сходу

На пачатку жніўня the_Guss тыдзень не гуляў на сэрвэры, бо вандраваў па Эўропе ў гэты час. А падчас гэтага тыдня здарылася шмат важных падзеяў, у тым ліку Першы сход UNІJA, які ён застаў, едучы ў Братыславу, таму змог прысутнічаць там толькі праз дыскорд і толькі часткова. Але падчас гэтай жа вандроўкі ён бліжэй пазнаёміўся з гульцом gabreek, што моцна паўплывала на гульню пасьля вяртаньня. the_Guss і gabreek пачалі бавіць разам шмат часу, адкрылі сваю краму, пабудавалі галіну Нэдарскага Хайперлупу да Неназванага й рабілі шмат чаго яшчэ. Так працягвалася да канца лета - потым і ў the_Guss, і ў gabreek пачалася вучоба й яны ўжо не маглі столькі гуляць разам. Нягледзячы на гэта, яны дагэтуль падтрымліваюць добрыя адносіны й gabreek дагэтуль зьяўляецца адным з найбліжэйшых гульцоў Уніі для the_Guss. На працягу наступных месяцаў гульня ішла досыць мерна, хоць і не безь яскравых здарэньняў. the_Guss удзельнічаў у такіх знакавых падзеях, як Разаніна ў Берасьце, Станаўленьне Дзедаўкі-Барадзедаўкі, Блякада Спаўну. Капітал рос, адкрываліся новыя крамы. the_Guss займаўся й публічнай дзейнасьцю - аднойчы ён арганізаваў конкурс рэдактараў вікі UNІJA, чым падштурхнуў яе разьвіцьцё. Таксама ён пачаў болей працаваць над Хельстуборгам, які тады яшчэ насіў назву Княства Падземнае - разбудоўваў горад, запрашаў новых людзей.

Другі сход і сучасныя падзеі

Напярэдадні Другога сходу UNІJA, у арганізацыі якога the_Guss зграў непасрэдную ролю, быў праведзены тэставы Дворфскі Падкаст. Выпуск меў посьпех, таму было вырашана праводзіць такія час ад часу. the_Guss нават набыў сабе новы мікрафон - якасьць гуку на першым выпуску падкаста была сярэдняй. Сам жа сход UNІJA, які адбыўся на наступны дзень пасьля падкасту, пабіў усе рэкорды анляйна на сэрвэры - whіte_ON_red давялося павялічыць колькасьць слатоў на серверы. На сходзе былі абмеркаваныя важныя пытаньні, з большага датычныя статусу паселішчаў і дзяржаў. У хуткім часе пасьля гэтага Княства Падземнае абвясьціла сябе дзяржавай, у склад якой увайшлі Віцебскае ваяводства і ваяводства Мангроўка. Менавіта тады сталіца Княства была перайменавана ў Хельстуборг. the_Guss разам з kastus_brl пачалі займацца дзяржаўнымі пытаньнямі, сярод іх прыярытэтным было паляпшэньне адносінаў з ВКП, што ім у выніку ўдалася. У другім выпуску Дворфскага падкасту, які праводзіўся праз два тыдні пасьля першага, the_Guss проста ў этэры завяршыў адзін з найдаўжэйшых праектаў Княства Падземнага - сабраў 64 нэдарытавыя блёкі. Гэта, у сваю чаргу, дазволіла яму атрымаць па сутнасьці неабмежаваныя запасы гэтага матэрыялу. Капітал працягваў расьці. the_Guss набліжаецца да сваёй першапачатковай мэты - шалкер, поўны дыяментавых блокаў (што складае прыблізна 15 тыс. дыяментаў). Разумеючы гэта, ён пачаў меньш зважаць на бізнэс і праводзіць больш часу з гульцамі. З таго часу, калі Akim_litvin пачаў арганізоўваць у Трызьнічы імпрэзы, the_Guss не прапусьціў амаль аніводнай. Таксама ў яго зьявілася котка Чурка, якую ён назваў у гонар гульца chrchk (якая яшчэ зграе важную ролю ў ягонай гісторыі).

Гетманства і трэці сэзон

Калі ва ўсім сьвеце праходзіла Чорная Пятніца, the_Guss правёў такую ў сваіх крамах на Коласава — былі зроблены вялікія зьніжкі ў крамах, тавары прадаваліся вялізнымі партыямі. Менавіта ў той дзень the_Guss дасягнуў сваёй мэты — шалкера дыяментавых блокаў. Ён выйшаў на пенсію, разьмеркаваўшы свае крамы між тымі, каго ён палічыў годнымі іх атрымаць.

Праз некаторы час white_ON_red прапанаваў the_Guss пасаду гетмана, бо 8ISKUP акурат у той час перастаў ім быць. the_Guss прыняў прапанову і з таго часу выконвае свае абавязкі як гетман. Апроч гэтага ён пачаў больш займацца Хельстуборгам, у тым ліку адбудаваў Дворфскі Палац. the_Guss, як і іншыя гульцы, быў узрушаны пераходам серверу на ліцэнзію, але разумеў, што гэта на лепшае і даносіў гэтую думку да іншых, намагаючыся дапамагчы ўсім перанесьці гэта.

Пасьля пераходу некаторы час the_Guss працягваў мірную гульню, пакуль ня вырашыў прапанаваць гульцу caxapok2013 далучыцца да Княства Падземнага разам з паселічшам Сікурборг (тады Цукерый). caxapok2013, як і іншыя гульцы паселішча, з радасьцю пагадзіліся на падобныя ўмовы. Але гэтае рашэньне не спадабалася Зьнічыі, у склад якой уваходзіў Сікурборг раней, праз што пачаўся канфлікт, пачдас якога пралілося вельмі шмат крыві і адбылося шмат расчарвананьняў.

Калі абодва бакі склалі зброю, спачатку былі праведзены перамовы, а пасьля суд, па выніках якога было вырашана правесьці старажытны рытуал, які перанясе Сікурборг бліжэй да дворфскае зямлі — абодва бакі былі задаволеныя такім рашэньнем. Час паміж спыненьнем баявых дзеяньняў і судом the_Guss з большага правёў пустэльнікам у Чароўным Лесе, разважаючы пра мэтазгоднасьць войнаў і вартасьць жыцьця. Пасьля таго, як канфлікт скончыўся мірна, the_Guss паставіў галоўным прыярытэтам для развіцьцё Княства Падземнага і дабрабыт сваіх грамадзянаў — лагістыка, навіны, эканоміка, архітэктура. Гэтым ён і займаецца на дадзены момант.

На гэтым моманце гісторыя гульца the_Guss набліжаецца да сёньняшняга дня, але яна дакладна не сканчаецца. Хто ведае, што чакае яго наперадзе?

Дзейнасьць

  1. Суарганізатар Першага і Другога сходаў UNIJA;
  2. Стрымер на афіцыйным YouTube-каналі UNIJA;
  3. Адзін з наглядчыкаў падчас Блакады Спаўну;
  4. Арганізатар конкурсу рэдактараў UNIJA Wiki;
  5. Адзін з заснавальнікаў Хельстуборга;
  6. Удзельнік першай экспедыцыі да паўночна-ўсходняга куту;
  7. Адзін з гульцоў, што дасягнулі стотысячнай каардынаты у Эндзе.

Адносіны

the_Guss ня мае ворагаў сярод гульцоў. Раней меў кепскія адносіны з ВКП як дзяржавай і яе канкрэтнымі прадстаўнікамі, але шляхам перамоў усе канфлікты былі вырашаны. Гульцы, якіх the_Guss лічыць найбліжэйшымі (сьпіс па альфабэту, не па важнасьці):

  1. chrchk
  2. gabreek
  3. kastus_brl

Арганізацыі

the_Guss належыць, ці мае адносіны, з наступнымі арганізацыямі серверу:

  1. Адміністрацыя UNIJA
  2. Гільдыя капіталістаў;
  3. Культ Металу;
  4. Царква трусікацызму;
  5. Неназванае;
  6. Княства Падземнае.

Цікавыя факты

  • Па некаторых ацэнках the_Guss з’яўляецца самым багатым гульцом серверу. Паводле ягоных слоў, яго капітал складае больш за 20 тыс. дыяментаў. Калі шукаеце інвестыцый, варта звярнуцца да яго.
  • the_Guss разам з gabreek з’яўляюцца стваральнікамі арганізацыі The Gusbreek Co. Ltd., якая мае адну з самых пасьпяховых крамаў у Коласава.
  • Мае пакой у Неназваным і хату ў Новым Палусе.
  • Разам з kastus_brl зьяўляюцца першымі шляхцічамі серверу.
  • Характар паскудны. Жанаты.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.