Паселішча А

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

(Пасля перасылкі з Асьвільча)

Гэты артыкул распавядае пра паселішча, што была размешчана на серверы UNIJA. Інфармацыя пра паселішча на серверы PLYN з такой жа назвай, знайходзіцца тут.

Паселішча А (іншыя назвы: Асьвільча, Асьвільчскае княства, Курганаўшчына, А, Княства Асьвільча, Месца-Якое-Нельга-Называць, Рэшткі старажытнага гораду) — закінутае паселішча на каардынатах -2025; -1689.

Былы выгляд зверху на Паселішча А
Сцяг паселішча А

Гісторыя

Дата заснавання паселішча была страчана ў гісторыі, але гэта адно з самых старажытных паселішч сервера і дакладна было заснавана пазней за Вільту. Як кажуць сяляне-картографы, на старажытных картах замест Паселішча А была толькі іглу, у падвале якой знаходзіўся карэнны народ тых мясцін. З прыходам Akim_litvin, сяляне былі вылекаваны, але свабоду не атрымалі. Другім гульцом, што пасяліўся быў нейкі Алесь. Нажаль, гісторыя не захавала ніка і скіна таго гульца, але вядома што ён дакладна існаваў. Пасля з'яўлення чароўнага лесу і аб'явы арганізацыяй С.Э.К.С. свайго партэкрата над яго тэрыторыямі, Акім пачаў пагражаць знішчэннем лесу чым пачаў вайну паміж экалагічнай арганізацыяй і Асвільчай. У выніку вайны і палітычных рознагалоссяў унутры самой Асвільчы паселішча прыйшло ў заняпад. Былі таксама й спробы адраджэння Паселішча, але і яны пацярпелі крах.

Палітычная сістэма

Адзіным уладаром і прадстаўніком паселішча ў свеце выступаў Akim_litvin. Сітуацыю спрабаваў вырашыць Akyqu, але надышоўшыя ў свой час выбары нічога не змянілі.

Стыль забудовы

Стыль забудовы паселішча нагадвае больш прыгожую снежную вёску сялян з адпаведным дызайнам, які прыдумаў уладар паселішча. Усе хаты, акрамя будынкаў Akyqu, якія ён будаваў і дэкарыраваў самастойна, малі аднолькавы від. Зараз пабачыць падобны дызайн магчыма, напрыклад у Трызьнічы. Там жа стаіць палац, які стаяў на кургане побач. Падчас выбарчай кампаніі, быў пабудаваны помнік нібыта самому паселішчу А.

Геаграфія

З-за адданасці заснавальніка паселішча лясным біёмам і асабістае жаданне пачаць гульню ў новым сезоне дзесьці ў снежным біёме, паселішча размясцілася цалкам ў снежнай тайге, побач з замерзлымі ракой і акіянам. Каля паселішча знаходзіцца іглу з першымі асьвільчанамі. Побач, прыкладна ў 500 блоках, знаходзіцца вёска з яшчэ адным іглу, якая ў розныя часы з'яўлялася то часткай паселішча А, то асобным паселішчам — Надзееўкай. У сённяшні час, вёска належыць гульцу 8ISKUP па праву заснавальніка, будаўніка і геральдыста мястэчка.
Па міфам іншых сялян, асьвільчане разбраліся па ўсяму серверу ў пошуках лепшага жыцця ў Мурашайніку ці вярнуліся на спаўн, каб адтуль дайсці да Саны і Новага Палусу.

Насельніцтва

Насельніцтва паселішча ў агульнай гісторыі складала 7 чалавек, але асноўнымі жыхарамі лічацца:

  1. Akim_litvin;
  2. Akyqu/8ISKUP;
  3. JustTheCatBY;
  4. tityl88 (быў выгнаны Акімам);
  5. Ales.

Пэўны час таксама на тэрыторыі фактычна пражывала toffeemutantbruh. На сённяшні час, насельніцтва адсутнічае.

Цікавыя факты

  • Да заснавання Надпячор'я, пячорны комплекс паселішча А быў аднім з самых буйных комплексам пячор даследаванных гульцамі;
  • У паселішчы А адбыўся першы задакументаваны [1] РП-івент серверу — выбары;
  • Амаль уся пісьмовая гісторыя Паселішча А была задакументыравана як частка перадвыбарнай прамовы.
  • На чыгунцы існуе кропка бяспекі №5 з назвай "Падвільча"
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.