Балотнае ўварванне
Балотнае ўварванне — падзея на серверы UNIJA, што адбывалася з 26 кастрычніка 2024 года па 31 кастрычніка 2024 года.
Гісторыя
Папярэднія падзеі
Як пазней гэтыя падзеі апісваў Другі Сектант (аналаг 8ISKUP з балотнага свету), кропкай "сустрэчы" з нашым светам стала адначасовае разбурэнне Коўпіі, што ў нас магутнасцю ДРГ "Медавуха", што ў балотным свеце (свет, адкуль прыйшлі Сектанты з сваім жахлівым вераваннем) з мэтай знішчыць усё іншавер'е. І калі наш свет сустракаўся з мультысусветнай часткай, то той гнілы і мрачны свет ніколі не бачыў сабе альтэрнатыў і адразу пачаў распрацоўку плана захопу "іншага" света.
Падзеі ў балотным свеце
Прыбыццё і рэакцыя
Калі Першы Эвангеліст, разам со сваімі паплечнікамі — Другім і Пятым Эвангелістамі — узяліся даследаваць, што здарылася з Коўпіяй, то не меркавалі, што звычайны абрад ператворыцца ў пачатак неймавернага падарожжа. Нейкі манускрыпт, знойдзены на папялішчы, апынуўся не проста крыніцай ведаў пра Нерыянства, але праходам у Балотны свет — загадкавую прастору, дзе нават сама зямля дыхае і рухаецца.
Іх першы крок у гэты свет суправаджаўся раптоўным брудам пад нагамі. Земля, насычаная вадой, уцягнула іх у глыбіню. Яны апынуліся ў дзіўным месцы, дзе кожны куток быў пакрыты зеллем, а паветра было густым, нібы суп. Балоты выпраменьвалі святло — але не сонечнае, а нейкае зялёнае, халоднае. Другі Эвангеліст, заўсёды самы скептычны, здзівіўся: "Ці не сон гэта, Першы?" Але адчуванне холаду і мокрых ног давала зразумець — гэта было цалкам рэальна.
Пяты Эвангеліст, наш вечны аптыміст, адразу заявіў: "Гэта знак ад Панны Нерынгі! Нас выбралі для вялікай місіі!". Але ж астатнія адчувалі толькі трывогу. Яны не ведалі, як вярнуцца, і адзінае, што заставалася — ісці наперад.
Дзейнасць
Эвангелісты рушылі праз бясконцыя балоты, дзе здавалася, што час і прастора дзейнічаюць зусім па-іншаму. Гук іхніх крокаў гучаў гучней, чым трэба, а цені здаваліся жывымі. На шляху ім сустрэліся істоты, якія, відаць, былі абарыгенамі гэтага свету. Іх называлі Махнаступы — істоты з нагамі, падобнымі на карані, і галавой, што нагадвала чарапаху. Яны гаварылі ў глыбокім, але музычным рытме, але, дзякуючы мудрасці Панны Нерынгі, Эвангелісты здолелі іх зразумець.
Махнаступы расказалі пра таемную артэфактную пячору, у якой знаходзіцца "Трызуб Раўнавагі" — ключ да ўсяго Балотнага свету і, магчыма, да вяртання Эвангелістаў. Пазней Эвангелісты зразумелі, што ўся пячора была падобна да пасткі. На кожным кроку чакалі выпрабаванні: плыні бруднай вады, якая цягнула назад, галасы, што спакушалі спыніцца, і нават духі, што прымалі абліччы Трэцяга і Чацвёртага Эвангелістаў.
Другі Эвангеліст праявіў сябе як сапраўдны стратэг, знаходзячы спосабы абыходу небяспек. Пяты ж, не страчваючы сваёй веры, пастаянна маліўся Панне Нерынзе, і, дзіўна, яго малітвы нібы ўплывалі на сам свет. Першы ж выконваў ролю лідара, стараючыся аб'яднаць астатніх Эвангелістаў, нават калі іх пачынала раздзіраць ад страху і сумненняў.
Спроба вяртання
Знойдзены Трызуб Раўнавагі быў не проста артэфактам — ён выпрабоўвала нашы душы. Каб актываваць яго, Эвангелісты павінны былі аб’яднаць іхнія сілы і веру. Але свет, здавалася, не жадаў іх адпускаць. Балоты пачалі "жыць" больш актыўна: паўсюль вырасталі карані, вада становілася глыбей, а неба — цямней.
Менавіта ў гэты момант Пяты Эвангеліст прапанаваў нешта, што здавалася недарэчным: мы павінны былі спяваць свяшчэнную песню "Запаветы Нерынгі", якую мы вывучылі яшчэ падчас нашых абрадаў. Гэты акт аб’яднаў іх, і Трызуб загарэўся бляскам, які развеяў цемру і адкрыў праход назад.
Другі і Пяты Эвангелісты апынуліся недалёка ад Чорнага Замка, але час, відаць, рухаўся тут іначай — мінула некалькі дзён. Першага Эвангеліста не было бачна побач. І было невядома што рабіць - з аднаго боку было варта зруйнаваць партал, з другога не было вядома ці вярнуўся Першы Эванеліст, ці вернецца ён калі партал зруйнаваны. З цяжкім сэрцам Эванегелісты вырашылі зруйнаваць партал, каб сконычыць чысы небяспекі для Уніі.
Першы Эвангеліст сапраўды застаўся ў Балотным свеце. Ён зразумеў, што для яго іспыт Нерынгі верагодна не скончаны і трэба знайсці нейкі іншы спосаб вярнуцца. З Уніі Першы Эвангеліст памятаў, што ў тым што мы клічам Далінай замкаў ёсць незвычайнае месца, дзе ўсе Трызубы робяцца мацней, месца дзе аднойчы павінен паўстаць Кафедральны сабор. У Балотным свеце на месцы сабора не было не тое, што падмуркаў будынка, а была толькі неверагодна глыбокая багна. Першы Эвангеліст зразумеў, што калі ён жадае нешта знайсці трэба нырнуць як мага глыбей, каб знайсці месца моцы і ўвайшоў у воду. Паветра ў лёгкіх ужо амаль скончылася, калі ён заўважыў амаль нябачнае мігценне ў глыбіні - гэта было яно, месца моцы любога света. Эвангеліст актываваў Трызуб Раўнавагі зноў і страціў прытомнасць. Пакуль ён у адключцы, расліны абвалаклі ўсё ягонае цела і захавалі жыццё. Ачуняў Першы Эвангеліст ужо на Уніі на самай вершыні Трызуба ў Даліне Замкаў. У яго аднавілася вока, якое ён згубіў у бойцы за Цукерый, загаіліся ўсе раны, а на галаве была Карона Імшараў.
Але ці верылі Эвангелістам? Не ўсе. Выявілася, што пакуль арыгінальных Эвангелістаў не было на іх месца прыйшлы Сектанты з Балотнага Света і нарабілі не мала спраў. Сектанты былі больш жорсткія, змянялі будынкі і планавалі падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Частка Уніі лічыла, што гэта былі ніякія не сектанты, а спроба Эвангелістаў захапіць уладу. Калі гэта не атрымалася, яны проста паспрабавалі скінуць адказнасць на нейкія выпрабаванні. Але ўсё ж такі большасць серверу станоўча ўспрыняла вяртанне Эвангелістаў, бо гэта скончыла нестабільныя часы Нерыянства.
Падзеі ў нашым свеце
Выяўленне і прыбыццё
Упершыню, змены на "нашым баку" былі пабачаны днём, а падрабязней было абвешчана ноччу з 26 на 27 кастрычніка 2024 года. Асноўныя храмы Нерыянства таго часу, Аднаверства, Трох Панн і Хартышскага служэння, былі заменены на свае "скажоныя" балотныя версіі. Як пазней было апісана ў дзенніку Другога Сектанта, разам з іншымі версіямі Эвангелістаў, павінна была прыйсці вялізная армія для захопу свету.
Варта адзначыць, што, напрыклад, Авалонскі храм не быў закрануты балотным уварваннем. Падчас пачатку падзей, гэтаму не знайшлі тлумачэння, але было пазней растлумачана тэорыяй Другога Сектанта.
Дзейнасць падчас зацішша
Дакладна невядома чым займаўся кожны з Сектантаў, але дзейнасць Другога Сектанта была падрабязна апісана ў ягоным дзенніку, што быў апублікаваны журналістамі НеЧа ЖЭп«U». Тэкст адтуль сведчыць пра тое, што Другі Сектант зачытаўся літаратурай нашага свету, што знайшоў у бібліятэцы 8ISKUP. Пры параўнанні падзей нашага свету, стала вядома, што кропкай "невяртання" стаў выбух таемнай лабараторыі на тэрыторыі, дзе пазней была заснавана Вільта. У той жа час, у Другога Сектанта пачалі ўзнікаць пытанні пра гісторыю свайго свету з-за падобнасці нашых гісторый. Там жа было апісана, чаму Авалонскі храм і новы Закапанскі храм не былі заменены — у балотным свеце іх проста не існуе з-за сталай экалагічнай сітуацыі.
Спроба ўварвання №2
З вяртаннем душы Трэцяму Эвангелісту, будаваннем храма Закапанскагша Нерыянства і актыўнай агітацыі Эвангелістаў, Сектанты вырашылі паскорыць сваю падрыхтоўку да іншай спробы пераносу сваёй магутнай арміі да нас. У ахвяру былі прынесены як звычайныя нявінныя сяляне ў бліжэйшай вёсцы да Надпячор'я і монстры звычайнага свету. Пабудаваўшы партал прыкладна з самым цэнтрам Вялікай Багны (тэрыторыя балот балотнага свету прыблізна адпаведная тэрыторыі Стараморра). Але нешта пайшло не па плану, і замест магутнай арміі Сектантаў, побач з Вільтай з'явіліся Другі і Пяты Эвангеліст. А саміх Сектантаў засмактала ў партал і вярнула ў іх роднае балота.
Уплыў і наступствы
Пасля адбыцця сектантаў і вяртання нашых Эвангелістаў, удзельнікі тых падзей вырашылі, што балотны свет ніколі не павінен пранікнуць у наш. Менавіта таму партал да балотнага свету, побач з Вільтай, быў разбураны і ягоныя рэшткі дагэтуль засталіся там. Галоўная царква Хартышскага служэння, з-за наяўнасці паўсюль розных караней і бруду, была перабудавана і палепшана. Першы Эвангеліст аднавіў сваё вока і стаў выглядаць трошкі іначай. Каля Чорнага Замка стала яшчэ болей жабаў.
Цікавыя факты
- Трызуб балотнага аднаверства і звычайнага аднаверства цалкам супадае;