Чорны Замак

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Чорны Замак

Чорны Замак (лац. Čorny Zamak) - амбасада Вялікага Вострава ў Вільце. Стаіць на паўночным баку Вільты, тэратэрыяльна належыць да Вільты не гледзячы на тое, што візуальна знаходзіцца за мяжой горада. Адначасова з'яўляецца самым паўднёвым прадстаўніком Даліны замкаў і знаходзіцца на яе паўднёвай мяжы. Мае сваю асабістую чыгуначную станцыю. Замак знаходзіцца адначасова ў 3 біомах, адзін з якіх зімні.

Гісторыя

Першапачаткова Dauguva вырашыў сабе пабудаваць дом у першым знойдзенным горадзе Вільта, бо той выглядаў вельмі прывабна. Так як упэўненнасці ў сваіх здольнасцях ён асабліва не маў, то вырашыў пабудаваць дом на нейкай адлегласці ад самой Вільты. У Вільце была зіма, таму было знойдзена ціквае месца, дзе сустракаліся 3 біёма і закладзены вежы і муры будучага Замка. Неўзабаве апасля старту будоўлі на тэрыторыі замка нечакана з'явіўся меч Панны Нерынгі. Спачатку было не зразумела што гэта такое і адкуль ён, і толькі праз некаторы час стала відавочна, што меч - гэта сымбаль таго, што Панна Нерынга сочыць за Замкам і не супраць, каб яе пачалі ўшаноўваць. Спачатку былі дабудавы бакавыя вежы замка, і толькі пасля асноўныя. Планавалася, што замак не будзе такі вялікі і магутны, але памылковыя падлікі зрабілі яго высотнай дамінантай усёй Вільты. Апасля будоўлі Dauguva пераехаў на Вялікі Востраў, а замак стаў яго амбасадай. А апасля з'яўлення Стараморскай канфедэрацыі замак стаў насіць яшчэ і княжацкі статус.

Абсталяванне

Фермы і акадэмія

Поруч з замкавым мурам знаходзіцца Аграрна-інфармацыйная акадэмія. У акадэмію трапляюць самыя разумныя сяляне з усіх вёсак сервера. Адзін з вучняў, Тарас Палясоўшчык, так захапіўся акадэміяй, што ніяк не можа яе пакінуць і застаўся завісаць на адной з вежаў замка. У акадэміі ёсць чаравальня і чыгуначная станцыя, якімі вольны карыстацца ўсе наведвальнікі Замка

Унутры асноўнае вежы ёсць алтар Панны Нерынгі, дзе знаходзяцца версіі Святога Пісанная ад розных эвангелістаў. Таксама ў замку ёсць невялічкая бібліятэка цікавых кніжак. На адным з паверхаў знаходзіцца анцірэйдавая заля.

На самым версе галоўнай вежы расце нябеснае дрэва, якое робіць цень у спякотныя дні.

Фермы

Каля замка ёсць некалькі фермаў:

  • Пораха
  • Каровак
  • Трыснёгу

Цікавыя факты

Цэгла з Авалону
  • У замку ёсць некалькі цаглін з сяброўскага Авалону
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.