Коўпія

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Коўпія — закінутае паселішча гульца Thelelyskek на каардынатах 538; 1202.

Гісторыя

Паселішча было заснавана некрамантам Thelelyskek не пазней за 09.12.2023. Мела ў сваім складзе вежу некраманта, ферму пораху і ферму трызубаў, па заявах заснавальніка. Як пазней было выяўлена брыгадамі ДРГ "Медавуха" і арганізацыяй "Трыкалор", ферма пораху, на самой справе, уяўляла сабой ахвярны куб, дзе душы няшчасных мобаў выкарыстоўваліся для павелічэння запасу маны галоўнага некраманта. Ферма трызубаў, у сваю чаргу, была трэніровачным палігонам для тых няшчасных гульцоў, каму не пашанцавала загінуць у межах паселішча.

Сцяг Коўпіі

Першыя сведкі эксперыментаў

Нават пасля галоўнага сымбалю Коўпіі, жудаснай вежы "мага", звычайныя гульцы, якія не траплялі ў той раён думалі, што нічога дрэннага не адбываецца. Але ўсё змянілася 13.02.2024, калі зямля вакол вежы не вытрымала ўсяго аб'ёму чорнай магіі і праклёнаў супраць агульнай існасці ўсяго, была атручана і змяніла свой колер на карычневы. Першым, гэта заўважыў гулец caxapok2013, але сам чорны маг ніяк не адрэагаваў на заўвагу, быццам нічога і не змянілася.

Атручаная Коўпія да разбурэння

Разбурэнне арганізацыямі ДРГ "Медавуха" і "Трыкалор"

Падчас вяртання чорнага мага на сервер, адзін з удзельнікаў арганізацыі "Трыкалор" пачаў сачэнне за магам і заўважыў, што нават праз доўгі час адсутнасці, ён збіраецца агледзець і падняць сваю армію мёртвых слуг. Каб не дапусціць распаўсюджванне яшчэ і арміі мерцвякоў акрамя не паражонага Біскупскага грыпу, арганізацыя Трыкалор звярнулася за дапамогай да ДРГ "Медавуха" у чым яны не змаглі адказаць, пачуўшы сапраўдны план некраманта. У той жа дзень, 11.09.2024, вежа была разбурана і заліта мёдам, рэчы спалены, а ад Коўпіі засталіся толькі палаючыя рэшткі, якія заўсёды будуць паказваць як мучылася гэтая зямля ад існавання ў ёй злога некраманта.

Коўпія пасля разбурэння вежы некраманта

Палітычная сістэма

Паселішча Коўпія, нягледзячы на наяўнасць іншых жыхароў, заўсёды лічылася месца пражывання ягонага заснавальніка — Thelelyskek. Суадносна, ён быў адказны за паселішча ў вачах іншых гульцоў і прадстаўляў яго падчас СХОДаў.

Забудова і геаграфія

Адзіным будынкам, акрамя Нэдар парталу і часткі чыгункі з'яўляліся фермы пораху і трызубаў, пазней выкрытыя як частка злога плану некраманта, і ягоная вежа "мага", якая была выкрыта, як вежа некраманта. Вежа была пабудавана на тэрафарміраваным участку горнага хрыбта, побач з ракой, на якой і размяшчаліся фермы. Рака і хрыбет дазвалялі ствараць некаторы вызаў для непадрыхтаваных вандроўнікаў.

Насельніцтва

Спіс насельніцтва не ўдакладнены, але прыкладна наступны:

  1. Thelelyskek;
  2. mindavan;
  3. Бессмяротная армія;
  4. Армія няшчасных душ.

Цікавыя факты

  • Вечнае полымя вакол вежы ў мёдзе — ідэя чальца арганізацыі "Трыкалор";
  • Коўпія — першае паселішча "чорнага" мага, але паселішча другога мага-гульца. Першае — Авалон;
  • Па каментарыях удзельніка арганізацыі "Трыкалор", якія пачуў пан Газетчык, можна даведацца, што сапраўдны план некраманта быў настолькі жудасны, што ён павінен быць забыты гісторыяй.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.