Каробка ў Каробцы

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Каробка ў Культурным Цэнтру Саны

Каробка ў Каробцы - перформанс у Культурнам Цэнтры Саны на Спаўне, пачатый гульцом gabreek.

Гісторыя

Ідэя

У пэўны момант гулец white_ON_red выказаў незадаволенасьць пабудаванымі каробкамі на спаўне праз тое, што, згодна з ягоным меркаваньнем, яны псуюць ландшафт і не ўяўляюць сабой архітэктурнай каштоўнасьці, у сувязі з чым ён мусіць праз увесь час іх выдаляць. У адказ на гэтае haifulade паведаміў, што пабудуе каробку, якую ніхто не выдаліць проста на Спаўне. У выніку каробка атрымалася досыць эстэтычнай і ў ёй разьмесьціўся Культурны Цэнтар Саны. Іншыя гульцы пазначылі, што яна ўяўляе сабой мастацтва.

Працяг гульцамі

Культурны Цэнтар Саны з каробкай унутры на Спаўне

Праз нейкі час унутры Культурнага Цэнтру застала пабудавана іншая каробка гульцом gabreek як сымбаль таго, што каробкі заўсёды будуць будавацца не гледзячы на месцазнаходжаньне і асяродзьдзе.


На наступны дзень унутры каробкі ўнутры каробкі з'явілася яшчэ адна каробка. Як кажуць угльцы, там знаходзіцца маленькае шчанё. Невядома жывое яно там ці не. У ноч на 27.09.2023, былі пабудаваны каробка вакол каробкі ў каробцы ў каробцы ад Dauguva, а потым каробка вакол яе ад 8ISKUP. Такім чынам на Спаўне ўтварылася пяці-пластовая каробка.

Перанос на арт-прастору

Каб колькасць каробак не перашкаджала знешняму выгляду спаўну, была пабудована арт-прастора побач з спаўнам. Арыгінал пераехаў туды, а копія засталася на былым месцы.

Каробка ў каробцы на арт-прасторы
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.