Мастацтва UNIJA
Мастацтва сервера UNIJA — неад'емная частка культуры гульні. З-за асабістасцей жанру, гульцы праяўляюць сваю крэатыўнасць шматлікімі шляхамі.
Помнікі архітэктуры
Да помнікаў архітэктуры можна аднесці наступныя будынкі:
- Непаўторны стыль будоўлі Жэўжык сіці.
- Непаўторны стыль будоўлі Лотва;
- Помнік першаму спаўну;
- Помнік Ночы помсты.
Скульптура
Да серверных скульптур можна аднесці наступныя з'явы і творы:
- Перапарослы эндэрмэн каля Коласава;
- Статуя цмока ў Цмокава (з'яўляецца сімвалам паселішча);
- Статуя цмока ў Змеявіке (з'яўляецца сімвалам паселішча);
- Другая версія манумента на авалонскай чыгунцы (таксама вядомы як Дзед Максім ці Дзед);
- Статуя заснавальніку Надпячор'я;
- Помнік трусікацызму ў Надпячор'і;
- Статуя Андроіда (была пабудавана ў гонар рэлізу першай версіі праграмы UNIJA);
- Надпіс UNIJA каля спаўна;
- Статуя NYA-NYA-NYA;
- Вялікі бот у Ботава;
- Статуя-помнік блакадзе спаўну;
- Статуя краба ў Оўлібургу;
- Статуя Коласаўскі Рыцар;
Паэзія
Да паэзіі можна аднесці наступныя з'явы і творы:
Выяўленчае мастацтва
Да выяўленчага мастацтва можна аднесці наступныя з'явы і творы:
- Мап-арт «NYA-NYA-NYA» ад timoshische;
- Мап-арт «Падпісывайцеся на ютуб канал "Жопсік"» ад banadys;
- Мап-арт «UNIJA» ад banadys;
- Мап-арт «Белы фон» ад Dauguva;
- Мап-арт «Не чапаць усё» ад 8ISKUP;
- Мап-арт «Нерынгавая костка» ад Schiha.
Мап-арт «NYA-NYA-NYA» ад timoshische (ацыфраваны)
Арт-аб'екты
Да арт-аб'ектаў можна аднесці наступныя з'явы і творы:
- Гей-маяк;
Саненскі гей-маяк
Перфомансы
Да перфоманса можна аднесці наступныя з'явы і творы:
- Вільценскі мярцвяк (Мярцвяк з галавой 8ISKUP і татэмам неўміручасці ў руцэ. Па думцы супольнасці, характэрызуе бессэнсоўную бойку з смерцю, якую ніколі не перамагчы).
- СХОДныя чоўны (Наяўнасць вялікай колькасці чоўнаў на сцэне будынку СХОДу, каб паказаць як бессэнсоўнасць гэтага мерапрыемства, так і тое, як адміністрацыя кіруе серверам)
Зніклае мастацтва
Арт-прастора
З з'яўленнем арт-прасторы побач з спаўнам, усё мастацтва, што там пабудавана, з'яўляецца часовым і знаходзіцца там тэрмінам 3 месяца, а пасля гэтага будзе выдалена. Вось усе абэекты арт-прасторы:
- Піксельны кіт (27.09.23 - 27.12.23);
- Каробка ў каробцы (28.09.23 - 28.12.23);
- Пінгвін з заявай (28.09.23 - 28.12.23);
- Ссээллффіі (28.09.23 - 28.12.23).
Іншае зніклае мастацтва
З цягам часу, не ўсе з'явы і творы застаюцца на серверы, негледзячы на іх мастацкую каштоўнасць. Вось спіс некаторых з іх:
- Вільценскі помнік заснавальніку Жэўжык-сіці (Быў разбураны невядомымі);
- Узмоцненая вежа (існавала падчас паўтарачнага сезону і была пабудавана з узмоцненага сланца і таніраванага шкла);
- Манумент на авалонскай чыгунцы (Быў адноўлены па архіўных фотаздымках, таму першая версія можа лічыцца страчанай);
- Каробка пятай ступені (Земляная каробка, пабудованя вакол каробкі ў каробцы. Знікла падчас пераезду пабудовы на арт-прастору);
- Гігахрушчоўка (была пабудавана падчас блакады спаўну. Была знішчана як і ўсё пабудовы пасля пераезду);
- Вялізны Гарбуз (быў на спаўне, але падчас стварэння арт-прасторы быў знішчаны);
- Першая версія помніка трусікацызму ў Надпячор'і (Была знішчана маланкай);
- Неверагодныя дыяментавыя пакоі (былі пабудаваны недоўга пасля сканчэнна Акупацыі Эўропаля. Былі знішчаны 02.10.24)
Вялізны гарбуз на Энд-партале Спаўна