Рэлігіі UNIJA

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Рэлігіі UNIJA — сістэмы поглядаў гульцоў серверу UNIJA, якія звязанны з падзеямі як у гульні, так і рэальным жыцці. Усе яны створаны дзеля тлумачэння тых ці іншых з'яўленняў і выпрабаванняў гульні і не высвятляюць сапраўдныя рэлігійныя погляды гульцоў.

Гісторыя

Падчас першага і паўтарачнага сезона (па 8ISKUP), адзінай "рэлігіяй" сервера было хрысціянства. У той час, яна не мела гульяновага кантэксту і існавала для тлумачэння наяўнасці цэркваў у паселішчах.

Падчас другога сезона (па 8ISKUP), з павялічэннем колькасці гульцоў і іх актыўнасці у розных мясцінах, сталі з'яўляцца гульнявыя рэлігіі, якія не мелі аналагаў у рэальным жыцці — Нерыянства, Культ Металу і Сялянская вера. Гэтыя вераванні былі больш заснаваны на гульнявых падзеях, якія былі звязаны з падзеямі рэальнага свету, чым на існуючых рэальных вераваннях. Напрыклад, ва ўсіх ранніх гульнявых рэлігіях існуе матыў агульнага знішчэння, што можна трактаваць як знікненне старога гульнявога свету на іншым хостынгу і старт новага з новымі вераваннямі.

У часы другога з паловай і трэцяга (па 8ISKUP), узніклі Кадукіянства, Сведкі-барадзедкі і Старая Вера. Гэтыя рэлігіі ўжо цалкам ствараюцца пад уплывам гульнявых падзей і асобных мітаў вераванняў. Напрыклад, Сведкі-Барадзедкі былі створаны падчас Станаўлення Дзедаўкі-Барадзедаўкі і з'яўлялася выключна мясцовым гульнявым культам, які верыў у выключнаць як Дзедаўкі, так і ягонага заснавльніка — гульца Dzied_Baradzied_.

Спіс рэлігійных арганізацый

 “Рэлігійная арганізацыя лічыцца вызначанай, калі мае больш за адну царкву, не меньш за дзве з якіх знаходзяцца на тэрыторыі іншых несаюзных паселішч” (па 8ISKUP)

Спіс непрызнаных рэлігійных суполак

 “Рэлігійная арганізацыя лічыцца вызначанай, калі мае больш за адну царкву, не меньш за дзве з якіх знаходзяцца на тэрыторыі іншых несаюзных паселішч” (па 8ISKUP)
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.