Трусікацызм

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Крыж Трусікацызму

Трусікацызм — гэта рэлігія, створаная гульцом gabreek.

 “Вы можаце быць кім жадаеце, толькі ня будзьце благімі!”

Гісторыя

Аднойчы па Галактацы скокалі тры трусікі: старэйшы Купала, сярэдні Лістапад і малодшы Лёсік. Яны выбрыкваліся так шпарка, што малютка Лёсік не пасьпяваў за імі. “Пачакайце, браткі!” – пішчаў ён услед, але старэйшыя былі далёка. Буры трусік пэўны час спрабаваў дагнаць, але стаміўся й прызямліўся на першую плянэту. Гэтай плянэтай і была Ўнія, ды ня тая Ўнія, якую мы цяпер ведаем. Кожны жыхар меў у душы столькі злобы, што іх скура чарнела, а цела былі худыя да касьцей. Маленькі Лёсік баяўся іх.

“Страх гэтаксама вораг! – думаў Лёсік. – Замест страху мае быць плян”. Прыйшла задума стварыць падобных да сябе, таксама трусікаў. Хваляваньне некалькі разоў узьнікалі паміж вушак, ды той не складваў лапкі.

І сталі жыхары Ўніі ласкавей, сталі зьяўляцца паселішчы, дзяржавы, жыхары больш не ваявалі. Толькі боязь не пакідала Лёсіка: усе ня могуць быць такімі падобнымі. Таму часам злоба вярталася, забівалі жывёл, у тым ліку й падобных да Лёсіка трусікі. Для такіх месныя чараўнікі стварылі асобнае месца – Пекла.

“Вы можаце быць кім жадаеце, толькі ня будзьце благімі!” – мовіў Лёсік.

Настаў спакой, такі ж спакой, утульнасьць, якая была разам з Лёсікавымі братамі. Ён сумаваў за імі, але моцы пакінулі яго. Маленькі, але вялікі душой, трус Лёсік неяк дабраўся на поўнач, вырыў сабе норку й назаўсёды заснуў.

“Лёсік! Лёсік! Ну дзе ж ты, Лёсік, брацік наш?” – пісчалі старэйшыя браты. Купала й Лістапад былі паўсюль, засталася апошняя плянэта, якая славілася сваёй жорскасьцю. Ох, толькі б зь Лёсікам было ўсё добра! На дзіву, плянэта зьмянілася: былі паселішчы, былі дабразычлівыя жыхары, якія сустрэлі двух братоў і паведамілі ім гісторыю пра бурага трусіка, каторы зьнік ня так даўно. Браты імкліва накіраваліся на поўнач, дзе апошні раз бачылі іхняга жэўжыка, калі маглі так цяпер яго назваць. Было позна: Лёсік аддаўся целам і розумам зямлі й небу, яго поўсьць цяпер была цьвёрдай і неказытлівай.

Купала й Лістапад больш не хацелі пакідаць свайго сваяка. Можа яны ня былі найлепшымі старэйшымі братамі, але могуць стаць ахоўнікамі норкі. Яны ў апошні раз зьелі моркву, якой пачаставалі жыхары маленькага паселішча на поўначы, селі як высакародныя львы й на векі вечныя заснулі.

Дайшлі да камянных вушак Лёсіка піскі пясчаных трусікаў, ды так шмат, што ён заплакаў. І колькі працягнецца плач за залатых малютак?

І сягоньня пра трох братоў успамінаюць, і назвалі тую норку Храмам Сьвятога Трусіка Лёсіка, што прынёс спакой і шчасьце на Ўнію.

Запаведзі

1. Не забівай ніколі трусікаў ды не бяры мяса й скуры Сьвятога.

2. Не абмяжоўвай сябе ў веры, але за кожную трыма залатымі морквамі ахвяруй, калі ж паверыў убольш.

3. Не крадзі нават горкую моркву.

4. Ня сьведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.

5. Не чужалож.

6. Сьвяткуй 25 верасьня Сьвяты Трусікавы Дзень.

7. Ня быць благім.

8. Вучыць і памятаць беларускую мову ды культуру.

Правілы

1. Прынамсі адзін раз у год прыходзіць на споведзь.

2. Устрымлівацца ад мяса іншых жывёл.

3. Дапамагаць у патрэбах храма.

Сымболіка

Крыж Трусікацызму нагадвае носік трусіка.

Храмы

Храм, які лічыцца той самай норкай Сьвятога Лёсіка, знаходзіцца ў паселішчы Неназванае. Унутры храма знаходзіцца арыгінал Трусікавай Бібліі, Запаведзі й Правілы, сьпіс вернікаў у трусікацызм. Калі спусьціцца па лесьвіцы, можна ўбачыць пахавальні Сьвятой Трусікавай Тройкі.

Вернікі

Прарок: gabreek

  1. Olek_Kmicic
  2. the_Guss
  3. TartarOfEphesus
  4. astota
  5. Annechka_M
  6. cherrybird
  7. EpiDan
  8. Anniebeth
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.