Гільдыя капіталістаў
Гільдыя капіталістаў — першы прафсаюз у гісторыі сервера UNIJA. Гільдыя адстойвала інтарэсы прадаўцоў, банкіраў, бізнэсмэнаў і іншых прадпрымальнікаў.
Спіс удзельнікаў
Асноўны састаў гільдыі
Удзельнікамі гільдыі публічна сябе вызначаюць:
- 8ISKUP;
- JustTheCatBY;
- the_Guss;
- kastus_brl;
- e1zz;
- steggad;
- tityl88;
- GingeR15;
- omencover;
- endernjysha;
- FloYrTx;
- pan_Halinka;
- e1zz/E1zie_.
Але ходзяць чуткі, што поўны састаў быў вядомы толькі непасрэдным удзельнікам гільдыі.
Пашыраны састаў гільдыі
Згодна з уставам гільдыі, у яе пашыраны састаў могуць уваходзіць тыя гульцы, што вядуць бізнэс з іншымі гільдыйцамі і таксама падзяляюць ідэалы і нормы гільдыі. Поўны спіс гульцоў пашыранага састава ўдзельнікаў гільдыі капіталістаў здабыць амаль немагчыма з-за вялікай колькасці прадпрыемств. Туды дакладна уваходзілі Thelelyskek і gabreek.
Дасягненні і ўплыў
Галоўным дасягненнем гільдыі можна назваць наяўнасць стабільнае валюты і агульнае пляцоўкі для гандлю ў Коласава. Таксама варта згадаць, што ўсе найбуйнейшыя і найбольш паспяховыя (з вялікім адрывам) крамы на серверы і дагэтуль належаць менавіта былым удзельнікам гільдыі. У свае часы, сярод гульцоў хадзілі розныя меркаванні пра Гільдыю, але большасць гульцоў не ішлі супраць ейных інтарэсаў, а супрацоўнічалі і атрымлівалі прыемныя бонусы.
Менавіта з-за актыўнасці гільдыі, звычайныя гульцы зразумелі, што гандль - даволі прывабны бізнес, ад якога можна атрымліваць не толькі валюту, але і, напрыклад, павагу ад звычайных гульцоў
Асноўныя правілы
Гільдыя мала спіс асноўных правілаў, якія павінны былі выконваць усе яе чальцы, каб інтарэсы аніводнага з іх не пацярпелі. Напрыклад, адным з асноўных правілаў з’яўляецца раздзяленне сфер уплыву і поўная адсутнасць канкурэнцыі паміж гільдыйцамі. Таксама гільдыя падтрымлівае кожнага ўдзельніка і ягоны бізнес у часы, калі яму патрэбна дапамога. Гэта могуць быць інвестыцыі, уплыў на канкурэнтаў і г. д.
Цікавыя факты
- Нягледзячы на падобнасць строю Гільдыі на алігархію ці мана- і дуаполію, ён гэткім не з'яўляецца;
- Першымі шляхцічамі і шляхцічамі+ серверу з'яўляліся ўдзельнікі Гільдыі;
- Пры росце эканамічнай вагі, у гільдыі ўзнікла патрэба ў асабістым месцы для збораў. На гэтую ролю разглядаліся Стары Палус, раёны ў Сане, Княстве Падземнам, але ва ўнутраным галасаванні перамагла менавіта Малінаўка. Дом Капітала займаў усю плошчу паселішча.