Паселішча А: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Актуалізацыя лору
Радок 15: Радок 15:
У тыя ж часы з’явіўся першы (і апошні) прадстаўнік міністэрства замежных спраў — [[Удзельнік:Gabreek|gabreek]], як чалавек, што жыў, на той момант, усюды.
У тыя ж часы з’явіўся першы (і апошні) прадстаўнік міністэрства замежных спраў — [[Удзельнік:Gabreek|gabreek]], як чалавек, што жыў, на той момант, усюды.


Нягледзячы на наяўнасць сцяга, як палітычнай адзнакі сваёй тэрыторыі ці ўласных грамадзян, Асьвільча ніколі не мела дакладныя межы. Існавала некалькі праектаў, але ў выніку прыжыўся "малы" варыянт.<gallery mode="packed-hover">
Нягледзячы на наяўнасць сцяга, як палітычнай адзнакі сваёй тэрыторыі ці ўласных грамадзян, Асьвільча ніколі не мела дакладныя межы. Існавала некалькі праектаў, але ў выніку прыжыўся "малы" варыянт.<gallery mode="nolines">
Файл:А 1.jpg|Тэрыторыя Асьвільчы, па меркаванню 8ISKUP, малы варыянт
Файл:А 1.jpg|Тэрыторыя Асьвільчы, па меркаванню 8ISKUP, малы варыянт
Файл:A 2.jpg|Тэрыторыя Асьвільчы, па меркаванню Akim_litvin, вялікі варыянт
Файл:A 2.jpg|Тэрыторыя Асьвільчы, па меркаванню Akim_litvin, вялікі варыянт

Версія ад 23:57, 28 лістапада 2025

Гэты артыкул распавядае пра паселішча, што была размешчана на серверы UNIJA. Інфармацыя пра паселішча на серверы PLYN з такой жа назвай, знайходзіцца тут.

Паселішча А (іншыя назвы: Асьвільча, Асьвільчскае княства, Курганаўшчына, А, Княства Асьвільча, Месца-Якое-Нельга-Называць, Рэшткі старажытнага гораду, Завоўчына) — закінутае паселішча на каардынатах -2025; -1689.

Былы выгляд зверху на Паселішча А
Сцяг паселішча А

Гісторыя

Дата заснавання паселішча была страчана ў гісторыі, але гэта адно з самых старажытных паселішч сервера і дакладна было заснавана пазней за Вільту. Пра гэта сведчыць і назва паселішча, дзе Ась — балцкі канчатак, азначаючы за, а Вільчавоўкі. Як кажуць вяскоўцы-картографы, на старажытных картах замест Паселішча А была толькі іглу, у падвале якой знаходзіўся карэнны народ тых мясцін. З прыходам Akim_litvin, сяляне былі вылекаваны, але свабоду не атрымалі.

Пасля з'яўлення чароўнага лесу і абвяшчэння арганізацыяй С.Э.К.С. свайго пратэктарату над яго тэрыторыямі, Акім пачаў пагражаць знішчэннем лесу чым пачаў вайну паміж экалагічнай арганізацыяй і Асвільчай. У выніку вайны і палітычных рознагалоссяў унутры самой Асвільчы паселішча прыйшло ў заняпад.

Былі таксама й спробы адраджэння Паселішча, але і яны пацярпелі крах.

Палітычная сістэма

Адзіным уладаром і прадстаўніком паселішча ў свеце выступаў Akim_litvin. Сітуацыю спрабаваў вырашыць Akyqu, але выбары, што адбыліся ў свой час, нічога не змянілі.

У тыя ж часы з’явіўся першы (і апошні) прадстаўнік міністэрства замежных спраў — gabreek, як чалавек, што жыў, на той момант, усюды.

Нягледзячы на наяўнасць сцяга, як палітычнай адзнакі сваёй тэрыторыі ці ўласных грамадзян, Асьвільча ніколі не мела дакладныя межы. Існавала некалькі праектаў, але ў выніку прыжыўся "малы" варыянт.

Стыль забудовы

Стыль забудовы паселішча нагадвае больш прыгожую снежную вёску сялян з адпаведным дызайнам, які прыдумаў уладар паселішча. Усе хаты, акрамя будынкаў Akyqu, якія ён будаваў і дэкарыраваў самастойна, малі аднолькавы від. Зараз пабачыць падобны дызайн магчыма, напрыклад у Трызьнічы. Там жа стаіць палац, які стаяў на кургане побач. Падчас выбарчай кампаніі, быў пабудаваны помнік нібыта самому паселішчу А.

Геаграфія

З-за адданасці заснавальніка паселішча лясным біёмам і асабістае жаданне пачаць гульню ў новым сезоне дзесьці ў снежным біёме, паселішча размясцілася цалкам у снежнай тайге, побач з замерзлымі ракой і акіянам. Каля паселішча знаходзіцца іглу з першымі асьвільчанамі. Побач, прыкладна ў 500 блоках, знаходзіцца вёска з яшчэ адным іглу, якая ў розныя часы з'яўлялася то часткай паселішча А, то асобным паселішчам — Надзеяўкай. У былы час, тэрыторыя належыла гульцу 8ISKUP па праву заснавальніка, будаўніка і геральдыста мястэчка, цяпер — паселішча пад ягоным кіраўніцтвам.

Па міфам іншых сялян, асьвільчане разбраліся па ўсяму серверу ў пошуках лепшага жыцця ў Мурашайніку ці вярнуліся на спаун, каб адтуль дайсці да Саны і Новага Палусу.

Насельніцтва

Насельніцтва паселішча ў агульнай гісторыі складала 7 чалавек, але асноўнымі жыхарамі лічацца:

  1. Akim_litvin;
  2. Akyqu/8ISKUP;
  3. JustTheCatBY;
  4. Michas;
  5. TlTUL;
  6. Ales;
  7. NikeTheHuman.

Пэўны час таксама на тэрыторыі фактычна пражывала iryskanotfound. На сённяшні час, насельніцтва адсутнічае.

Цікавыя факты

  • Да заснавання Надпячор'я, пячорны комплекс паселішча А быў аднім з самых буйных комплексам пячор даследаванных гульцамі;
  • У паселішчы А адбыўся першы задакументаваны РП-івент серверу — выбары;
  • Амаль уся пісьмовая гісторыя Паселішча А была задакументыравана як частка перадвыбарнай прамовы;
  • На чыгунцы існуе кропка бяспекі №5 з назвай "Падвільча".

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.