Коласава

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Коласава — паселішча, якое змяшчаецца на каардынатах 3706; -1912. Вядома большасці гульцоў з-за свайго кірмашу, дзе кожны можа адкрыць сваю краму.

Гісторыя

Афіцыйная дата рэгістрацыі паселішча — 28.07.23, але першая хата, у старой частцы горада, была пабудавана раней і была амаль адзіным будынкам да будоўлі ферм і кірмашу.

Транспарт

З-за наяўнасці аднаго з галоўных кірмашоў сервера, тэлепорт у Коласава ёсць праз адпаведны дыліжанс. Таксама, акрамя часткі усесервернай чыгункі, у паселішчы ё тэлепорты ў Хельстуборг і Савельева.

Стыль забудовы

Паселішча і усе яго будынкі прытрымліваюцца сярэднявяковага стылю забудоўлі. Нават не гледзячы на аўтаматызацыю ў выглядзе аўтаматычнай печкі і некаторых ферм. Самыя буйныя праекты паселішча — статуя крыжака на ўзгорцы і замак, праз які праходзіць чыгунка на Сану. У "старым горадзе" прыстунічае сцэна, дзе праходзяць важныя для Коласава мерапрыемствы, коласаўскі рынак, дзе вы можаце купіць і абмяняць некаторыя рэчы, і гістарычны будынак — першы жылы дом. Калі ісці ўнутр, вы трапляеце плошчу Коласава, справа ад яе вы можаце патрапіць на коласаўскую чыгунку, і адтуль патрапіць у Сану ці ехаць да Авалона. Злева вы можаце ўбачыць домікі, дзе размешчаны пасольства паселішчаў, за імі багаты раён, для багатых жыхароў. Далей па дарозе ідзе сховiшча, дзе захоўваюцца ўсе рэсурсы селішча і стайня. Галоўная славутасць — Коласаўскі Рыцар або Коласаўскі назіральнік: ён асцерагае і засцерагае жыхароў Коласава і сочыць за парадкам у селішчы. Коласаўскі замак - гэта даўгабуд, які ўсё ніяк не атрымліваецца дабудаваць, але галоўныя будаўнікі (JamieSeptim i Astolfik777) працуюць у поце асобы, каб скончыць нарэшце гэты велізарны замак-крэпасць. За складам размясцілася невялікая фермерская гаспадарка гульца Bella.

Геаграфія

Паселішча размешчана побач з халмом, які надаш ідэю мясцовым будаўнікам візуальна падзяліць паселішча на некалькі частак, у залежнасці ад вышыні

Насельніцтва

Насельніцтва складаецца з наступных гульцоў:

  1. E1zie_ — заснавальнік паселішча;
  2. Olfrygt;
  3. JamieSeptim — дзейны кіраўнік паселішча.

Цікавыя факты

  • Кірмаш на Коласава быў адкрыты паміж 29.07.23 і 03.08.23, і працаваў па "абменнаму" прынцыпу, дзе тавар напроста ляжаў у бочках, а за аплатай ніхто не сачыў. Усё змянілася 17.08.23, калі па ініцыятыве гульца _Eph3meral быў дададзены плагін Shopkeeper;
  • Кірмаш на Коласава быў затоплены праклёнам Стараморра 05.09.23. Іншыя праклёны (Асьвільчы і Саны) падзейнічалі ў Таллнасе і Цукерыі адпаведна;
  • З-за доўгай адстутнасці старонка паселішча адна з самых згадваемых старонак сярод адсутнічаючых (12 загадак).
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.