Агульнадаступныя тэлепорты
Агульнадаступныя тэлепорты — сістэма хуткага перамяшчэння паміж рознымі кропкамі сервера UNIJA.
Гісторыя
Агульнадаступныя тэлепорты, як спосаб хутка трапіць з любога вымярэння у вызнячанае месца, з'явіліся з доступам у гульцоў каманды /spawn падчас другога сезона. З павялічэннем актыўнасці гульцоў, быў дададзены другі хуткі шлях — да Коласаўскага Кірмашу, як самай буйной пляцоўкі гандлю свайго часу. Пасля гэтага, у гульцоў з'явілася магчымасць набываць спецыяльную ліцэнзію, якая дазваляла задаць напрамкі тэлепартацыі "амаль самастойна". У весну-лета 2024 года, падчас трэцяга сезона, магчымасць набыць ліцэнзію была прыпынена. Як было заяўлена адміністрацыяй:
<...> набыццё ліцэнзіі было скасавана дзеля аўтаматызацыі гэтага працэсу.
Апошняя вядомая транспартная ліцэнзія была скарыстана ноччу з 16 на 17 кастрычніка 2024 года і стварыла шлях Надпячор'е ↔ Зенітарыя.
Спіс агульнадаступных тэлепортаў
Пералік агульнадаступных тэлепортаў з'яўляецца фанацкім пералікам ад гульцоў і не рэдагуецца адміністрацыяй. Тэлепартацыя паміж паселішчамі таксама ажыцяўляецца праз праграму UNIJA-дапамога.
Варта адзначыць, што спіс ніжэй — спіс агульнадаступных тэлепортаў паселішчаў Верхняга Свету, якімі могуць карыстацца ўсе гульцы да асобных распараджэнняў кожнага паселішча. Таксама тут не прыведзены тэхнічныя тэлепортаў накшталт тэлепортаў для назіральнікаў Воднага Спрынту ці тэлепорт да пакою навічкоў.
- Авалон ↔ Ботава (Вялізны бот);
- Авалон ↔ Бярозаўка (Адпаведны човен з сцягамі);
- Авалон ↔ Віцебск (Бур);
- Авалон ↔ Змеявік (Адпаведны човен з сцягамі);
- Авалон ↔ Кадукі (Вежа з гадзіннікам);
- Авалон ↔ Кветкамор'е (Брама з адапевднымі сцягамі);
- Авалон ↔ Новы Палус (Дырыжабль);
- Авалон ↔ Сана (Магічная мапа);
- Ботава ↔ Кветкамор'е (Брама з адапевднымі сцягамі);
- Вільта ↔ Новы Палус (Човен у доках);
- Вільта ↔ Стары Палус (Човен у доках);
- Вялікі Востраў ↔ Вільта (Верталёт);
- Вялікі Востраў ↔ Сана (Храм Саны);
- Грушаўка ↔ Эўропаль (Пасольства);
- Даліна замкаў/Жэўжык сіці → Вільта (Карабель каля порту) [Шляха ад Вільты няма];
- Дзедаўка-Барадзедаўка ↔ Надпячор'е (Партал з адпаведнымі сцягамі);
- Зенітарыя ↔ Надпячор'е (Партал з адпаведнымі сцягамі);
- Змеявік ↔ Надпячор'е (Вішнёвае дрэва);
- Кветкамор'е ↔ Надпячор'е (Дыліжанс з адпаведнымі сцягамі);
- Коласава ↔ Майнарцеўск (Магічная шафа за крамай);
- Коласава ↔ Хельстуборг (Танэль у пасольстве);
- Мангроўка ↔ Хельстуборг (Дыліжанс);
- Надпячор'е ↔ Трызьніч (Партал з адпаведнымі сцягамі);
- Надпячор'е ↔ Фунгустаўн/Ферма жалеза (Партал з адпаведнымі сцягамі);
- Сікурборг ↔ Хельстуборг (Дзірка ў Замке);
- Спаўн ↔ Дайтос (Карабель да кірмашу);
- Спаўн ↔ Коласава (Дыліжанс да кірмашу);
- Фйятлін → Вільта (Карабель у парту) [Шляха ад Вільты няма];
- Хельстуборг ↔ Эўропаль (Лятучы карабель);
- інш.