Пакінутыя мясціны
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Пакінутыя мясціны — тэрмін, які пазначае тыя ці іншыя паселішча, хутары, прадмесці і іншыя пасяленні гульцоў у незалежнасці ад наяўнасці рэгістрацыі, якія, верагодна, ніколі не вернуцца па тых ці іншых прычынах.
Пералік паселішч ніжэй з'яўляецца фанацкім пералікам паселішч ад гульцоў і не рэдагуецца адміністрацыяй. Спіс зарэгістраваных паселішч з каардынатамі і класіфікацыяй можна пабачыць ці на мапе ці ў праграме для Android.
Мясціны цэнтральных зямель
- Аградня — паселішча гульца arseny на каардынатах 29, -604. Было згадана ў адным з шэрагу відэа пра шыльды сервера. Было адметна тым, што мела больш за ўсё гульцоў-блогераў (шасцёра: arseny, Chajocko [нік – Chajocko], HasenX, TrikishBard776 [нік – red dream], nikusha2281310 [нік – ника228], miromashere.). Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні;
Драўлянае прадмесце — паселішча гульца Morozilof_ на каардынатах 2009, 405. Раней успрымалася гульцамі як новы раён Вільты, Нью-Вільта ці асобны маёнтак white_ON_red. Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні.Было далучана да Біскупскага панства.Місл — паселішча гульца misya2008 на каардынатах -487, -910. Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні.19.08.2024 уладар вернуўся пад нікам misya2000, таму жыццё паселішча Місл было адноўлена;- Лотва — паселішча гульца ROUDAR на каардынатах 372, 348. З'яўляецца мясцовай адметнасцю з-за таго, што мае ўнікальны і непаўторны стыль у якім перабудавана звычайная ванільная вёска. Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні;
- Коўпія — паселішча гульца Thelelyskek на каардынатах 538; 1202. Адметна тым, што ў пэўны момант зямля вакол вежы "мага" стала карычневай, што выклікала некаторыя падазрэнні сярод гульцоў. Было закінута пасля засвабаджэння гэтых зямель ад некраманта.
Мясціны Захаду
- Н'ю-Бабаруйск — паселішча гульца krykomolot на каардынатах -1915, 422. Было абвешчана ў складзе ВКП, але так і не было дабудавана. Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні;
- Правінцыя Тарна — паселішча гульца LoLonGreek на каардынатах -3707, -544. Стала вядома усім, калі з'явілася ў шэраге сцягоў другога СХОДа. Доўгі час лічылася згубленай мясцінай, бо паселішча не было пазначана ні на чыіх мапах.
Мясціны Усходу
- Керасань — паселішча гульца jannus на каардынатах 3480, -6808. Было прадстаўлена сцягам падчас другога СХОДа. Пакінута з-за таго, што жыхары не маюць ліцэнзійнай версіі гульні.
Згубленыя мясціны
- Паселішча гульца NaceSolo на каардынатах 2794; 2469. Мае ўласны сцяг і сцяг Абсідыянавага Саюза на сваёй тэрыторыі. Лічыцца згубленым, бо не засталося сведак ні пра назву, ні пра гісторыі паселішча.