Міністэрства Інфраструктуры

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Міністэрства Інфраструктуры (таксама вядомае як МІ ці Міністэрства Камунікацыі) — арганізацыя, якая займаецца будаўніцтвам розных аб'ектаў інфраструктуры і далучэннем розных тэрыторый да галоўных шляхоў інфраструктур. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Малінаўке.

Гісторыя

Усё пачалося с таго моманту калі гулец Mikhald_Freiwind пачаў рабіць размову з Tirex_Max аб тым як было бы лепей зрабіць/палепшыць хайперлупу. Гэта размова адбылася ў вечары 3 снежня 2023 года, па ходзе якога быў зроблены новы дызайн жоўтай хайперлупы. Потым, пасля натхнення, былі зроблены ўсе астатнія лініі (чырвоная, зялёная і фіялетавая), пасля чаго быў абноўленны нэдарскі хаб.

Пасля таго як на ўсеагульным галасаванні за новага канцлера Уніі перамог Kastus_brl ён прызначыў на пасаду міністра гульца Mikhald_Freiwind. 11 снежня 2023 года, гулец Mikhald_Freiwind быў афіцыйна прызначаны на пасаду міністра камунікацыі.

Міністэрства пашырыла свой склад 17 снежня 2023 года прыняўшы Tirex_Max і 18 мая 2024, калі былі запрошаны 8ISKUP і FloYr7x, але FloYr7x, потым адмовіўся ад удзельніцтва.

11 чэрвеня 2025 года, Міністэрства пакінуў гулец Mikhald_Freiwind. Выконваючым абавязкі, а потым і міністрам, стаў 8ISKUP, як самы ўмелы і стары ўдзельнік Міністэрства з усіх астатніх.

Восенню 2025 года, з складу Міністэрства быў выключаны Mr_MaZaXaKa.

Дзейнасць

  1. Распрацоўка і будоўля новага дызайну чыгуначных шляхоў (прыклад: шлях Курганаўшчына → Надзеяўка);
  2. QoL-змены Авалонскай фермы вартавых;
  3. Распрацоўка і будоўля новага дызайну нэдарскага хайперлупу:
    1. Перападлучэнне Паўднёвага замка, Авалона, Драўлянага прадмесця і іншых мясцін да транспартных шляхоў;
    2. Падлучэнне да агульных шляхоў Кіпра, Пінска, Лотвы, правінцыі Тарна і іншых мясцін да транспартных шляхоў;
    3. Афармленне выхаду на нэдарскі дах для ўсіх падлучаных мясцін;
  4. Распрацоўка дызайну і будоўля дэкарацый для агульнага хаба;
  5. Праект «Асвятленне» па забеспячэнні бяспекі ноччу на спаўнаўскіх тэрыторыях і значнай часткі Даліны Замкаў;
  6. Будоўля новых кропак тэлепартацыі;
  7. QoL-змены агульных ферм:
    1. QoL-змены агульнай фермы полымняў;
    2. QoL-змены агульнай фермы пяскоў;
    3. QoL-змены агульнай фермы дрэва;
    4. QoL-змены агульнай фермы мукі;
    5. QoL-змены агульнай фермы ўсіх мобаў;
    6. QoL-змены агульнай фермы відар-шкілетаў;
  8. Праект «Чыгуначны паток» па напаўненні станцый сервернай чыгункі ваганеткамі;
  9. інш.

Удзельнікі

  • 8ISKUP — Міністр Інфраструктуры, адказны за сувязь з супольнасцю;
  • і іншыя дабраахвотнікі.

Правілы

Цікавыя факты

  1. Афіцыйная дата стварэння міністэрства 11 снежня 2023 года, але сваю дзейнасць міністэрства пачало яшчэ 3 снежня таго ж года.
  2. Гэта першае міністэрства якое было створана на сервере.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.