Партыі Вялікага Княства Палескага
Партыі ў Вялікім Княстве Палескім
Партыя - добраахвотнае некамерцыйнае аб’яднанне грамадзян, якое выражае і выяўляе палітычную волю грамадзян, удзельнікам партыі можа стаць любы грамадзянін ВКП. Партыі займаюць месцы ў Сойме ў залежнасці ад колькасці набранных месц на выбарах.
Сацыяльна-дэмакратычная партыя "Jednaść"
Сацыяльна-дэмакратычная партыя "Jednaść" - левая партыя Вялікага Княства Палескага была створана 20 чэрвня 2024 года. Мэтамі партыі з'яўляецца дасягненне сацыяльнай роўнасці і справядлівасці, стварэнне сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі і прафсаюзаў. У міжнародных адносінах партыя прапануе канкурэнтаздатнае гандлевае-паселішча, альтэрнатыву Коласава, пачаць сбліжэнне з Гільдыя капіталістаў і Княствам Падземным.
Мэты партыі
- Стварэнне сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі;
- Дасягненне сацыяльнай роўнасці;
- Стварэнне прафсаюзаў і канкурэнтаздатнага рынку;
Усепалесская Партыя(УП)
Усепалесская Партыя(УП) - цэнтрысцкая партыя Вялікага Княства Палескага была створана 10 верасня 2023 года. Мэтамі партыі з'яўляецца ўстойлівае развіццё эканомікі, прамысловасці, культуры і палітыкі. У міжнародных адносінах партыя заняла пазіцыю багатавектарнай палітыкі.
Мэты партыі
- Развіцце эканомікі;
- Стварэння спрыяльных ўмоў для развіцця гандлю паміж гарадамі ВКП і свету;
- Аб'яднанне насельніцтва ВКП;
Нерыянска Дэмакратычная партыя Палесся(НДПП)
Нерыяская Дэмакратычная партыя Палесся(НДПП) - правая партыя Вялікага Княства Палескага была створана 16 траўня 2024 года, як альтэрнатыва УП. Партыя выступае за вырашэнне сацыяльных і эканамічных праблем пры выкананні нерыянскіх прынцыпаў. Мэтамі партыі з'яўляецца яднанне грамадзян пад Нерыянствам, стварэнне рынкавай эканомікі, папулярызацыя ідэй Нерыянства і карпаратывізма. У міжнародных адносінах партыя заняла пазіцыю на сбліжэнне з Зьнічыяй.
Мэты партыі
- Яднанне грамадзян пад Нерыянствам;
- Стварэнне рынкавай эканомікі;
- Папулярызацыя ідэй Нерыянства і карпаратывізма;