Шлях на мільён
- Гэта старонка змяшчае інфармацыю пра падарожжа на 1 мільён блокаў з адзнакай сябе на кожных 50К блокаў у Энду. Пра іншыя вандроўкі ў Энду, вы можаце даведацца тут.
Шлях на мільён (таксама вядомы як Вандроўка на мільён, Мільённы шлях) — умоўная назва вандроўкі да каардынат 1000000; 100; 1000000 у Эндзе. Была распачата 7 мая 2024 года гульцамі Owlic_ і MainArti.
Гісторыя
Ідэя дасягнуць мільённых каардынат з'явілася ў гульцоў не толькі з-за сваёй цікавасці паглядзець на Аглядны Свет, але і дзеля атрымання дасягнення «Як мы тут апынуліся?» (eng. A Million Block Away), якая патрабуе апынуцца ад спаўна ў мільёне блокаў. Спачатку, гэта было рэалізуема ва ўсіх трох вымярэннях. Пасля абмежавання Агляднага Свету і Нэдара, адзіным вымярэннем, дзе вандроўка на мільённыя каардынаты яшчэ магчыма, застаўся Энд.
7 мая 2024 года, у доступе па спасылцы, на канале ўдзельніка, быў апублікаваны відэа-анонс вандроўкі на адзін мільён, а ў той жа дзень пазней, з'явіліся першыя скрыншоты з 150К каардынат.
7 ліпеня 2024 года, гулец 8ISKUP зрабіў анонс трансляцыі, якая стала канцом ягонай вандроўкі на мільён.
Да абнаўлення сервера да версіі 1.21.1, была створана прапанова аб тым, каб не выдаляць тыя пунктывандроўкі, што былі пабудаваны кожныя 50К/100К каардынат. Нягледзячы на сцвярджэнне гэтай прапановы, наяўнасць гэтых пунктаў можна паглядзець толькі самому падчас шляху на мільён.
Верхні свет
Сама ідэя вандроўкі на магчыма далёкія каардынаты не новая — у 2023 годзе самыя розныя будынкі і паселішчы існавалі далёка як ад гістарычнага, так і сучаснага спаўна. Напрыклад, Неназванае было заснавана на 30К каардынаце, каб нікому не перашкаджаць і існаваць асобна ад усяго света.
У траўні 2023 пры абнаўленні былі выпадкова выдалены межы Верхняга свету і на некаторы час гульцы атрымалі магчымасць здейсніць вандроўку на мільён у Верхнім свеце. Да таго ж на той момант у Нэдары не было мяжы, што дазваляла дасягнуць мэты дастаткова проста. 8 траўня 2023 года гулец DoctorTempa даляцеў да каардынат -110 000; 110 000 у пекле й выйшаў у Верхнім свеце. Таксама ён будаваў кожныя 10 000 партал і рабіў адзнакі ў Верхнім свеце. На жаль, гэтае падарожжа прывяло да павялічэння мапы, што было заўважана адміністрацыяй, і скончана раней за дасягненне мэты. Аднак апошняя кропка гэта падарожжа была захавана і клапатліва перанесена на -912; 1105. Зараз гэтае месца агароджана і асветлена - там знаходзіцца музей вольны для наведванняў.
Падрыхтоўка
Падрыхтоўка залежыць ад таго, ці будзе гулец наведваць караблі і гарады Энду. Калі ён не збіраецца гэтага рабіць, то вандроўнікі прапануюць узяць:
- Феерверкі (найменш як 1 шалкеравая скрыня з стакамі феерверкаў на працягласць 3, каб ляцець як мага хутчэй);
- Ежа (найменш як 9+ стакаў сытнай еды, накшталт, залатой морквы ці смажанай свініны, каб не памерці ад голаду);
- Запасныя элітры (найменш 3 ці 4 штукі з зачараваннямі "Рамонт" і "Мацунак III". Яна спатрэбяцца вам у тых выпадках, калі адны выпадкова зламаюцца падчас палёту);
- Пляшкі досведу (як мага больш, бо яны будуць вам патрэбны як для рамонту элітр. Фантомы не з'яўляюцца ў Энду);
- [Апцыянальна] Шыльды (найменш як 20 штук, без уліку "адметных" пунктаў, напрыклад, на 420К ці падобных);
- Эндар-куфар (для магчымасці сартыраваць каштоўныя прадметы ці дастаць неабходную дапамогу);
- Дрэва (прыкладна 1-2 стака, што будуцьнеабходныя для стварэння куфраў ці варштатаў. Саджанцы і бамбук браць не вельмі эфектыўна, бо яны патрабуюць узровень святла і час, каб вырасці ў новае дрэва).
Калі гулец збіраецца наведваць караблі і гарады, то акрамя спісу вышэй, вандроўнікі прапануюць узяць:
- Татэмы (як мага больш, як у інвентары так і ў даступным сховішчы на крайні выпадак, бо татэмы не выратуюць вас ад смерці ў пустэчы);
- Шалкеравыя скрыні (колькасць залежыць ад пажаданняў захаваць скарбы і памеру эндар-куфра);
- Зелля лячэння (можна прыгатаваць да пачатку вандроўкі, так і знайсці на караблях, каб аднаўляць здароўе падчас атак эндармэнаў ці шалкераў);
- [Апцыянальна для Шляхцічаў і Шляхцічаў+] Мясцовая валюта і смарагды (каб карыстацца гандлярамі праз /shopkeeper remote)
Вандроўка
Непасрэдна вандроўка на мільённыя каардынаты можа мець свае адметнасці, умовы і традыцыі. Калі вы вырашылі павандраваць, то бдзіце і паважайце іх, дапаўняючы гісторыю сервера. Ніжэй прапісаны асноўныя адметнасці і парады наконт прыпынкаў, перамячшэння і іншага да гульца 8ISKUP. Парады пасля сваё вандроўкі вы можаце пісаць ніжэй.
- Дакладны час вандроўкі застаецца пытаннем з-за розных максімальных хуткасцей палёту на элітрах х феерверкамі. Пры сярэдняй хуткасці 35 блокаў у секунду, да мільённых каардынат (то бок ні на секунду не адхіляючыся ад ідэальнага курсу, не страчваючы хуткасць, без уліку рамонту элітр і змены шалкеравых скрынь з феерверкамі) гулец дасягне пажаданай мэты прыкладна за 8 гадзін палёту. Некаторыя авіятэхнікі прапаноўваюць тактыку 45 градусаў (тактыка палёты, пры каторай хуткасць набіраецца з-за планіравання гульцом уверх ці ўніз), але эфектыўнасць гэтага метаду пры палёце так далёка пакуль не выяўлена эксперыментальна;
- Абіраючы паміж "ляцець далей" ці прыпыніцца, лепей прыпыніцца, каб не страціць дадатковую трываласць элітр. Нягледзячы на прыпынкі ў 50К блокаў, лепей прыпыняцца кожныя 25К блокаў, каб пазбегнуць дзвюх праблем. Першая з іх, канешне, своечасовы і неабходны рамонт/замена элітр без якого шчырым шляхам мільёна не дассягнуць. Другая праблема, меньш віідавочная — з-за аднатыпнасці пейзажу і ландшафту гэтага вымярэння і немагымасці выратавацца з пустэчы татэмам, вы павінны захоўваць уважлівасць на працягу усё вандроўкі. Будзе вельмі непрыемна падаць з зламанымі элітрамі і ўсімі сваімі багаццямі;
- Падчас вандроўкі варта захоўваць адну і тую ж хуткасць на працягу ўсяго маршруту. Гэта дапаможа як сачыць за трываласцю элітр і хутчэй рэагаваць на нізкія лічбы трываласці, так і пазбегнуць нявернага ўспрымання хуткасці гульнёй, што дапаможа не застацца вам у стане палёту на "узроўні мора" без, напрыклад, феервекаў;
- Нягледзячы на мэты вашай вандроўкі, з усіх інструментаў вам спатрэбіцца кірка, хаця б для таго, каб здабыць камень Энду і забудавацца ў выпадку крайней неабходнасці, і меч, каб адбіцца ад усіх ворагаў, што могуць паўстаць на вашым шляху.
Магчымыя дасягненні
З-за такой дальняй і час-часам насычанай вандроўкі, гулец акрамя галоўнага дасягнення за мільённую каардынату, можа атрымаць некалькі дадатковых. Вось іх прыкладны спіс:
- Флуарэсцэнтны! (eng. Fluorescent!) — Асвяціць тэрыторыю з дапамогай эндар-стрыжняў;
- Эндар-чарвяк (eng. Ender Worm) — Прадухіліце рост эндарміта;
- [Часткова] ... Проста дадай вады (eng. Plane Walker) — Перамажыце эндармэна ва ўсіх трох вымярэннях;
- H2O — ... (eng. The ender of ender) — Перамажыце эндармэна;
- Пусташ Энду (eng. Void Ender) — Перамажыце ўсе тыпы мобаў Энду;
- Уэнд забаронены! (eng. End Bricks) — Зрабіце цэглу з камення Энду;
- Мімік! (eng. For Mother, Clarence) — Забейце шалкера;
- Карані наадварот (eng. Getting Chorus) — Зламайце дрэва хоруса;
- Выдатная бачына (eng. Great View From Up Here) — Праляціце 50 блокаў, пасля таго як вас атакуе шалкер;
- Прабег па М8 (eng. I'm Coming Back, Murph!) — Павандруйце ў Энду
[Прайсці 10К блокаў]
; - Прабег па М1 (eng. No! Don't let me leave, Murph!) — Прайдзіце ў Энду так шмат, каб хапіла да іншай планеты
[Прайсці 100К блокаў]
; - Трафей Салтычыхі (eng. Off With His Head!) — Знайдзіце галаву Эндар-цмока на караблі;
- Флэшка з данымі (eng. Portable Storage) — Скарыстайце панцыр шалкера, каб стварыць шалкеравую скрыню;
- Колер настрою - пурпурны (eng. Purpurfect!) — Стварыце ці знайдзіце ўсе пурпурныя блокі;
- А шчыт не ўляціць? (eng. Shouldn't my shield levitate too?) — Блакіруйце снарад шалкера сваім шчытом;
- Сэр Джордж Кейлі (eng. Sky High) — Праляціце да максімальнай вышыні свету
[Апыніцеся на вышыні больш за 325 блокаў]
; - Расправіць крылы (eng. Sky's the Limit) — Знайдзіце элітры;
- Бестурботны Ікар (eng. Some Breakthrough) — Зламайце вашы элітры;
- Дзіўная вёска (eng. The City at the End of the Game) — Што можа пайсці не так?
[Апыніцеся побач з горадам Энду]
; - І сніцца нам трава ... (eng. Uh, Houston? We have a problem) — Праляціце да надзвычайнай вышыні
[Апыніцеся на вышыні больш за 1000 блокаў]
; - Бяскрайняя пустэча (eng. Void Walker) — Даследуйце кожны біём Энду;
- Сапраўдны канец (eng. The Actual End) — Няхай вас заб'е Эндармэн у Эндзе (
варта адзначыць, што не трэба выконваць гэтае дасягненне ў тых месцах, дакуль вы не змлжаце дабрацца без элітр і/ці брані і зброі
); - Змена кіраўніцтва (eng. Dragon Army) — Збярыце стак галоў Эндар-цмока;
- Слэндармэн (eng. Slenderman) — Забйце гэтага жахлівага монстра
[Забейце эндармэна з імём Slenderman]
; - [Часткова] Сіндром Плюшкіна (eng. All the Blocks!) — Атрымайце ўсе блокі!;
- [Часткова] coc qasmoke (eng. All the Items!) — Атрымайце усе прадметы!;
- [Часткова] Штабеля блокаў (eng. Stack All the Blocks) — атрымайце стак ўсіх блокаў!;
- [Часткова] Штабеля прадметаў (eng. Stack All the Items!) — атрымайце стак усіх магчымых блокаў!;
- [Часткова] Пакладзі туды, адкуль ўзяў! (eng. Basketblock Championship) — Перамажыце эндармэнаў з кожным магчымым блокам, які яны могуць трымаць;
- [Часткова] Куцюр'е (eng. Stacked Smither) — Атрымайце стак кожнага кавальскага шаблона;
- Дыяментавы шахцёр (eng. Diamond Miner) — Здабудзьце стак дыяментаў;
- Цярплівасць X (eng. Obsidian Miner) — Здабудзьце стак абсідыяну;
- Эндар-малюск (eng. Enderman Destroyer) — Здабудзьце стак эндар-жэмчугу;
- Рэнд-масіў (eng. Shulker Breaker) — Здабудзьце стак панцыраў шалкера;
- Дыяментавая ўпартасць (eng. Master Diamond Miner) — Здабудзьце дастаткова дыяментаў, каб стварыць стак дыяментавых блокаў;
- Вышэй за зоркі (eng. Ad Astra) — Дасягніце вышыні ў 10К блокаў;
- Сняданак чараўніка (eng. A Wizard's Breakfast) — З'ешце стак пладоў хоруса за адзін раз;
- Хто тут галоўны (eng. The Point of No Return) — Пакажыце пустэчы хто тут галоўны
[Апыніцеся ніжэй за y=0 у Энду]
; - Гарызонт падзей (eng. Event Horizon) — Перажывіце пашкоджанні ад пустэчы;
- Час сартыроўкі (eng. Organizational Wizard) — Назавіце шалкеравую скрыню Blocks;
- На іншым канцы вясёлкі (eng. Somewhere Over the Rainbow...) — Зрабіце ўсе 16 колераў шалкеравых скрынь;
- Рокетмэн (eng. Rocketman) — Запоўніце свой інвентар феерверкамі [
Размясціце у сваім інвенатры 37 стакаў феерверкаў
]; - Дзеяманты (eng. Diemonds!) — Ударце моба дыяментам;
- Калега Маслянікава (eng. Master Miner) — Стварыце кірку з усімі магчымымі зачараваннямі максімальнага ўзроўня;
- Экскаватар (eng. Master Digger) — Стварыце рыдлёўку з усімі магчымымі зачараваннямі максімальнага ўзроўня;
- Меч Вялікага Пьера (eng. Master Knight) — Стварыце меч з усімі магчымымі зачараваннямі максімальнага ўзроўня;
- [Часткова] Майстар-броннік (eng. Master Armorer) — Стварыце поўны камплект брані з усімі магчымымі зачараваннямі максімальнага ўзроўня;
- [Часткова] Дзень першы (eng. Let There Be Light) — Здабудзьце стак кожнага блока, які можа свяціць;
- Пераводка (eng. Good-Lookin' Treasure) — Знайдзіце кавальскі шаблон.
Удзельнікі
- Owlic_ і MainArti — дасягнулі 300К каардынат. Апошняя кропка невядома, пасля чаго спыніліся;
- 8ISKUP — дасягнуў 1КК каардынат 08.07.24. Вандроўка цягнулася з перапынкамі з 05.06.24;
- Akim_litvin — тэхнічна, першы гулец, што скончыў шлях на мільён. Але гэта адбылося ў выніку тэсціравання і таму, не можа лічыцца за паўнавартасную вандроўку.
Цікавыя факты
- На шляху часам сустракаюцца анамаліі ў выглядзе абрэзаных караблёў на мяжы чанкаў. Ці гэта памылка генерацыі, ці нешта іншае — дакладна не вядома;
- На працягу шляху на мільён, на 400К каардынатах, пункце шляху "Дом супраць эндармемаў", устаноўлена рэклама крамы гульца (крама гульца Dauguva) і самы дальні рэлігійны пункт маршруту (шыльда, прысвечаная Панне Нерынзе), а на 700К — рэклама Вільценскай Карчмы;
- З-за падарожжа на мільён, памер свету сервера павялічыўся на 60%, што прымусіла адміністрацыю адключыць на недоўгі час ЗД-мапу свету;
- На аснове шляху на мільён, з'явілася Касмічная праграма Палускага панства;
- Сярод гульцоў ходзяць чуткі пра падрыхтоўку вандроўкі на 2 мільёна.