Касмічная праграма

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Касмічная праграма — агульны тэрмін, што пазначае вандроўкі па вымярэнню Энда па тых ці іных прычынах.

Вандроўкі за дабычай

Вандроўкі за рэчамі з таемнага вымярэння былі заўсёды. У розны час, існавалі розныя крамы на Коласава і Дайтосе, якія гандлявалі як элітрамі, так і браней і шаблонамі адтуль. Звычайна не дасягала 5000 каардынат у любы бок

Вандроўка на 100К

Першая вандроўка на 100К была здзейснена гульцом 8ISKUP, дзеля атрымання дасягнення Прабег па М1 (eng. No! Don't let me leave, Murph!). Дакладна невядома калі гэта адбылося, але можна сцвярджаць, што падчас вандроўкі сам гулец, як мінімум 1 раз загінуў і таксама выканаў дасягненне Сняданак чараўніка (eng. A Wizard's Breakfast).

Пасля гэтага, такую ж вандроўку рабілі JustTheCatBY (10.03.2024), the_Guss (05.10.2023), titul88 (06.10.2023), banadys (06.10.2023) і таксама ўдзельнікі шляха на мільён і касмічнай праграмы Палускага панства.

Шлях на мільён

Глядзіце асноўны артыкул Шлях на мільён

Шлях на мільён быў распачаты 7 мая 2024 года гульцамі Owlic_ і MainArti, якія паставілі сабе мэту дасягнуць каардынат 1000000 ~ 1000000. Праляцеўшы чвэрць шляху, спыніліся і не скончылі. Першым, хто даляцеў да канца, быў гулец 8ISKUP, які дасягнуў мільёна 8 ліпеня 2024.

Касмічная праграма Палускага панства

Глядзіце асноўны артыкул Касмічная праграма Палускага панства

Касмічная праграма Палускага панства гэта агульная назва праекту распачатага Палускім панствам, з мэтаю далейшага вывучэння Энду Агляднага свету. Была натхнена шляхам на мільён, як дасягненнем самай дальняй кропкі свету на той момант. З яе дапамогай, гулец observr, стаў першым гульцом, дасягнуўшым натуральнага бар'ера света на 30КК блоках , пасля чаго там і загінуў.

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.