Перыядызацыя гісторыі UNIJA

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Перыядызацыя гісторыі UNIJA — умоўнае дзяленне гісторыі сервера ў залежнасці ад меркавання таго ці іншага летапісца.

Агульныя тэрміны і падзеі

Важна разумець, што розныя гульцы пад назвай аднаго і таго ж сервера могуць мець на ўвазе 2 амаль розных праекта. Некаторыя засталі сервер, які быў заснаваны зімой 2023 года, а некаторыя — сервер ад Малінавага чату на бясплатным хостынгу. Менавіта таму, пачатак падзей серверу можа адрознівацца. 07.01.2024 года, сервер перайшоў на выключна ліцэнзійную працу, што адзначыла новую веху ў гісторыі сервера. Яшчэ, падчас працы сервера тут былі і ўзломы, і пераезд на новы хостынг і шмат іншых падзей, важнасць якіх залежыць ад пункту гледжання таго ці іншага летапісца, менавіта таму іх важнасць можа вельмі адрознівацца.

Перыядызацыя ад 8ISKUP

Перыядызацыя ад 8ISKUP падзяляецца на сезоны і не ўлічвае падзеі пабочных праектаў накшталт UNIJA Demo ці PLYN. Гэта першая спроба каталагізаваць падзеі сервера.

Першы сезон

Сезон цягнуўся з красавіка 2022 па кастрычнік 2022 года і быў цалкам звязаны з працай сервера ад малінавага чата на бясплатным хостынгу.

Паўтарачны сезон

Сезон цягнуўся з кастрычніка 2022 па сакавік 2023 года і быў больш тэхнічным. Ён быў азнаменаваны працай часовага сервера, створаным для тэсціравання нагрузкі на будучы галоўны сервер.

Другі сезон

Сезон цягнуўся з сакавіка 2023 па 04.10.2023 года і быў другім дыханнем пасля заняпаду і адсутнасці працы па 2-3 тыдня. Ён пачаўся з першай хвалі новых гульцоў у сакавіку, а скончыўся падчас блакады спаўна, якая азнаменавала пераезд на іншы хостынг.

Другі з паловай сезон

Сезон цягнуўся з 04.10.2023 па 07.01.2024 года. Ён пачаўся з блакады спаўна і кончыўшыся пераходам на ліцэнзійны рэжым гульні.

Трэці сезон

Сезон цягнецца з 07.01.2024 года з пераходам на ліцэнзійны рэжым гульні.

Уплыў

З-за, на той момант, навізны і першаадкрывальніцтва каталагізацыі падзей, менавіта перыядызацыя гісторыі падзей UNIJA ад 8ISKUP Выкарыстоўваецца на старонках удзельнікаў і галоўнай старонцы.

Крытыка

Асноўная крытыка з'явілася падчас дэміхасізацыі, калі ўся творасць 8ISKUP была падвергнута крытыкі. Асноўнымі прэтэнзіямі тых часоў з'яўляліся наступныя пункты:

  1. Дзіўныя прамежкі сезонаў;
  2. Несагласаванасць з меркаваннем іншых гульцоў;
  3. Выкарыстанне слова "сезон" у якасці адрэзка часу;
  4. Непапулярнасць сярод некаторых гульцоў.

Перыядызацыя ад Trochkutnik

Перыядызацыя ад Trochkutnik падзяляецца на сезоны і перыяды з улікам пабочных праектаў накшталт UNIJA Demo і PLYN. Гэта першая каталагізацыя падзей сервера з улікам пабочных праектаў.

Сезоны

Нулявы сезон

Нулявы сезон цягнецца ад моманту стварэння сервера на "Aternos" (21 красавіка 2022 года) і да моманту абвяшчэння незалежнасці сервера ад "Малінавага" (06 чэрвеня 2022)

Першы сезон

Першы сезон пачынаецца з атрыманнем незалежнасці серверам (06 чэрвеня 2022) і скончваецца пераездам сервера на новы хостынг з агульным вайпам усяго свету (кастрычнік 2022)

Другі сезон

Другі сезон пачынаецца на новым хостынгу з новым светам (сакавік 2023) і скончваецца пераходам на ліцэнзійную версію сервера (6 студзеня 2024)

•Перад пачаткам другога сезона быў Перыяд застоя

•З ліпеня 2023, на сервер нахлынула вялікая хваля гульцоў, і сервер дасягнуў піку папулярнасці, усталяваўшы рэкорд па анлайну на серверы.

•Пад канец сезона пачаўся Перыяд DEMO

Трэці сезон

Трэці сезон пачаўся 7 студзеня 2024.

•На пачатку сезона на серверы адбыўся вялізнейшы канфлікт за ўсю гісторыю UNIJA, які моцна паўплываў на жыццё і лёс сервера

•На трэцім сезоне пачаў сваё жыцце другасны сервер PLYN, які пачаў Перыяд PLYN

Перыяды

Перыяд застоя

Перад пачаткам другога сезона праходзілі тэсты новага сервера: быў створаны часовы сервер, на якім правяралі яго жыццяздольнасць, дзеля стварэння стабільнай версіі, якая б вытрымлівала аналайн 5 чалавек, розныя фермы і рэдстоўн механізмы.

Перыяд DEMO

22 снежня 2023, адміністрацыя UNIJA паведаміла аб хуткім пераходзе на лицэнзійную версію сервера, каб удзельники сервера маглі гуляць, пакуль не набудуць ліцэнзію Minecraft, адміністрацыяй быў створаны Сервер UNIJA Demo. 30 снежня 2023 часовы сервер UNIJA Demo пачаў сваё жыццё, і праіснаваў ажно да 10 лютага 2024.

Перыяд заняпаду

Пасля "Барацьбы за цукерыйскі цукар", большая колькасць гульцоў стамілася ад таксічнай абстаноўкі на серверы і часова сыйшлі. Некалькі месяцаў аналайн не падымаўся вышэй за 6 гульцоў адначасова. Аднак, пасля трэцяга СХОДу, аналайн на серверы павярнуўся.

Перыяд PLYN

12 ліпеня 2024 пачаў сваё жыццё новы сервер PLYN, што распачало новую галіну ў гісторыі UNIJA.

Як паведамляе адміністрацыя сервера UNIJA, сервер будзе працаваць 1 год з моманту адкрыцця, пасля чаго спыніць сваю дзейнасць.

•Стварэнне сервера дапамагло павяртанню анлайна на UNIJA пасля Перыяда заняпаду

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.