Вялікаастроўская Чыгунка
Вялікаастроўская Чыгунка - частка агульнасервернай чыгункі. Пабудавана гульцамі з Вялікага Вострава. З'яўляецца маёмасцю сэрвера, а не паселішча-будаўніка. Ëсць як у Верхнім свеце, так і ў Пекле. У Верхнім свеце першая чыгунка агульнага карыстання. У цэнтральных землях атрымала апгрэйд і вакзалы праз Чыгункі Вільты. У Пекле пралягае ад Палуса да Новага Палуса і ёсць ветка на Сану.
Гісторыя
Будоўля чыгункі распачалася гульцом Dauguva ад Спаўна да Вільты. Першым этапам быў пабудаваны перагон Спаўн-Надпячор'е (Так яно і з'явілася, станцыі патрэбны быў назоў). На адрэзку было 2 імённыя кропкі бяспекі, само палатно чыгункі ўяўляла сабой бут шырынёй 3 і энэргазапітанне ажыццяўлялася праз рэдстоўнавыя факелы. Чыгунка праходзіла з большага на вышыні 79. Гэты стандарт будоўлі дазваляў гульцам, якім патрэбна дапамога - уцячы ад мобаў і хуценька дабегчы да Спаўна па роўнаму буту чыгункі. Чырвоныя факелы трошкі рабілі асвятленне, што замінала спаўніцца мобам на палатне. На кожнай кропцы бяспекі быў куфар з карыснымі рэчамі, у тым ліку і ваганеткамі, а таксама варштат, каб скрафціць патрэбнае. Каля Надпячор'я была закладзена развілка Спаўн-Вільта-Замкі і пабудаван прыпынак на 3 кірункі. З гэткімі ж самымі стандартамі быў зроблены і працяг лініі да Вільты. Вакзал у Вільце, як і новы вакзал Спаўна былі пабудаваныя гульцом white_ON_red, то-бок Чыгункамі Вільты.
Вільтай, як сталіцай сусьвету, было прынята рашэнне, што чыгунка без апораў, з буту і такая шырокая, а таксама з факеламі выглядае не вельмі сучасна, таму Чыгункі Вільты перапрацавалі чыгунку ў новым стылі. У той жа час чыгунка працягвала будавацца ў бок Паўднёвага і Паўночнага Замкаў. І каля Паўночнага Замка карыстальнікі чыгункі могуць усё яшчэ бачыць арыгінальны стыль чыгункі з факеламі і шырокім палатном. Там гэта вельмі пасуе да асяроддзя, таму і не прыбіраецца. Пачынаючы з будаўніцтва чыгункі ад Паўночнага замка і далей убок фермы мобаў, з'яўляецца новы стандарт будоўлі. Энэргарэйкі акцівуюцца націскнымі, паміж якімі амаль заўсёды 6 простых рэек. Шырыня платформы - 1, а само палатно, як і раней, з буту. Кропкі бяспекі ўсё так жа ёсць на доўгіх перагонах і вышыня, як і раней, 79. Гэты стандарт зараз бягучы. Будоўля ад Паўночнага Замка была завяршальным этапам Першага Заходняга Кальца агульнай чыгункі.
Калі Новы Палус вырашыў аб'яднаць сябе чыгункай з цэнтральнымі землямі, Вялікаастроўскія чыгункі вызваліся дапамагчы і пабудавалі прыкладна каля 40% шляха з 2 станцыямі і 1 мемарыяльнай платформай. На адным з участкаў гэтага кірунка чыгунка ідзе па мяжы Чароўнага леса, такім чынам зараз ёсць магчымасць бяспечна глядзець на лес і не парушаць правілы.
Апасля дадання на сервер плагіну на хуткасныя чыгункі Dauguva перабудаваў накірунак на Берасце Палескае. Таксама была перабудавана частка чыгункі ад Пінску да перакрыжавання з шляхам Паўночны замак - Палус і на гэтым шляху ад скрыжавання да станцыі Курганаўшчына. Чыгунка была абноўленна на хуткасную на цэнтальным кальцы і на напрамку на Новы Палус.
Праз некаторы час пачаўся новы этап разбудовы ўсёй чыгункі. Dauguva сумесна з haifulade пачалі забудову Зьнічыі і Усходняга абыходу. haifulade працянуў чыгунку з Саны на поўдзень да Сігмаграда, а потым да астатніх гарадоў Зьнічыі і Ботава. З Ботава Dauguva пабудаваў чыгунку на поўдзень да станцый Савельева, Бярозаўка і Йонако (плануецца працяг да Новага Палуса). Такім чынам атрамаўся адрэзак Вялікаастроўскай чыгункі, які абасоблены чыгункамі Саны ад іньшых яе адрэзкаў.
З-за некаторых прыпыненняў у будоўлі Усодняга абыходу ў Dauguva выявіўся вольны час і быў перабудаваны вакзал Вялікага Вострва для лепшай апрацоўкі большай колькасцьці шляхоў. Былі пабудаваны выхады гэтых шляхоў на паверхню. Хутка адзін з шляхоў Вялікі Востраў-Коўпія-Перакрыжаванне з чыгункай на Новы Палус быў цалкам скончаны. Другі шлях Вялікі Востраў-Змеявік-Хельстуборг-Сікурборг-Перакрыжаванне з чыгункай на Новы Палус будзе сумесным праектам з Змеявіком. На дадзены момант, пабудаваны ўсе станцыі акрамя Змеявіка.
Інфраструктура верхняга свету
Станцыі
Тут толькі пабудаваныя непасрэдна Вялікаастроўскай Чыгункай
- Першая станцыя Надпячор'я
- Вакзал Вялікага Вострава
- Паўднёвы Замак
- Паўночны Замак (проста платформа, вакзал абяцаны да пабудовы ўладаром замка)
- Мурашайнік (адключана ад агульнай чыгункі ў сувязі з закінутасцю самаго Мурашайніка)
- Ферма ўсіх мобаў
- Старое Берасце (прыпынак прыбраны ў сувязі з закінутасцю паселішча)
- Ведзьмы (Ферма ведзьмаў і дапаможнік па рэйдах)
- Прызмарыльня (Станцыя жарт, не адзначаецца на мапах)
- База С.Э.К.С.(прыпынак прыбраны ў сувязі з закінутасцю паселішча)
- Грыб (дом гульца tityl88, на дадзены момант цалкама перабудавана)
- Фунгустаўн (не знаходзіцца на Вялікаастроўскай чыгунцы)
- Часовая станцыя ў Берасці
- Бярозаўка
Іньшая інфраструктура
- Развілка Замкі-Авалон-Надпячор'е
- Развілка Асьвільча-Старое Берасце-Ферма ўсіх мобаў
- Развілка Асьвільча-Берасце-Ферма ўсіх мобаў
- Развілка Вялікі Востраў-Берасце-Ведзьмы
- Развілка Вільта-База С.Э.К.С-Сігмаград
- Развілка Коўпія-База С.Э.К.С-Вільта
- Развілка Новы Палус-База С.Э.К.С-Сікурборг
- Платформа з падзякамі да ўдзельнікаў будоўлі шляха Вільта-Новы Палус
Чыгунка ў Пекле
Ад Палуса да Палуса. Чыгунка праходзіць ад Палуса праз Неназванае, Асьвільчу, Вялікі Востраў, Вільту і заканчваецца ў Новым Палусе. Ад станцыі Вільта адыходзіць ветка на Сану. У адрозненні ад чыгунак Верхняга свету, тут выкарыстоўваюцца чырвоныя факелы для энэргіі рэек. Гэта зроблена для таго, каб пры палётах на элітрах было прасцей знайсці арыенціры. Таксама для чыгунак Пекла былі распрацаваны новыя прыпынкі, бо прабіцца праз бедрак каб схаваць механізмы немагчыма.