Галіны Нерыянства
Як кажа дзясяты запавет Нерыянства і тулмачыць першы Эвангеліст асобна, Нерынга прымае цябе такім, які ты ёсць. Суадносна, кожны вернік у Трох Панн вольны трактаваць іх вучэння, як ён лічыць гэта верным. Адсюль і з'явіліся галіны Нерыняства — розныя вучэнні, што прытрымліваюцца асноўнага міфу, але адрозніваюцца ў розных дробязах, напрыклад, асобных запаветах ці сімволіке.
Сезоны UNIJA
У Нерыянстве на серверы UNIJA існуюць асноўныя галіны: Аднавер'е, Закапанскае Нерыянства і хартышскае служэнне Нерыянства. Існаванне гэтых галін Нерыянства на светах накшталт UNIJA Demo, Шчучыншчына ці, напрыклад, Дарханас, не пацверджана.
Аднавер'е
Асноўныя звесткі
Было сфарміравана пятым Эвангелістам, як новае разуменне Нерыянства і слоў Нерынгі.
Рэлігійны міф
На працягу ўсяго часу быцця евангелістам, DeNoir74 пачаў падазраваць, што большасць вернікаў няправільна разумее словы і запаветы Нерынгі. Адной ноччу (са слоў DeNoir74) сама Нерынга вырашыла сысці да яго. Яна распавяла што расчаравалася ў людзях і іх учынках. Таму яна падарыла яму, як малодшаму з евангелістаў, з чыстым розумам і цвярозым позіркам, новыя запаведзі, і сказала прапаведаваць іх ва ўсім свеце. Так і паўстала "Аднаверства", адгалінаванне ад асноўнага вучэння Нерыянства якая грунтуецца на больш радыкальным разуменні запаведзяў, а таксама адмаўленні боскасці пані Усвячы і Друці і прызнанне іх як блізкіх смяротных сябровак (або прарокаў), а таксама абвяшчэнне Нерынгі адзінай вярхоўнай багіняй.
Гісторыя
Запаветы
- Вялікая Нерынга,
- свой лёс мы дорым табе.
- Не пакінь нас.
- Не здрадзі нам.
- Выратуй нас.
- Няма багоў ці багінь акрамя Нерынгі.
- Любі Нерынгу, і толькі яе.
- У любы час памятай пра Нерынгу.
- Забівай толькі ў гонар Нерынгі.
- Усім скрадзеным дзяліся з Нерынгай.
- Жыві для Нерынгі, памры для Нерынгі.
- Нерынга не любіць недахопаў.
- Чыгунка мае быць у кожнага, хто любіць Нерынгу.
- Прымай падарункі ад Нерынгі.
- Забівай усіх хто супраць Нерынгі.
- Нерынга чакае ад цябе лепшага.
Сімволіка
У якасці ўласнага сімвалу, аднаверцы выкарыстоўваюць свой трызуб, прыклад якога яны могуць пабачыць у Зенітарскай царкве
Закапанскае Нерыянства
Асноўныя звесткі
Дакладны пачатак фармавання невядомы. Вядома толькі, што карані сучаснага выгляду Закапанскага Нерыянства бяруць свой пачатак з зімы 2023 году, калі Cebula_zabija, назіраючы за крывавымі падзеямі серверу пачала задавацца пытаннем, ці з'яўляецца жыццё ў гэтым свеце каштоўнасцю. Пошук адказаў прывялі яе да Нерыянства, і Цыбулька пачала вывучаць гэтую рэлігію. Аднак Словы Нерынгі падаліся ёй занадта павярхоўнымі і агульнымі.
У час пошукаў Навучальнага Трызуба трэцім Евангелістам Cebula_zabija сачыла за паўтаванням шляху да нябёсаў. Цыбулька ахоўвала Евангеліста ад нечысці, але ў той жа час вяла запісы сваіх думак наконт усяго гэтага выпрабавання. Яна лічыла вельмі акрутным той факт, што паўставальны шлях сабою мог знішчыць пустынную вёску, якая знаходзілася недалёка ад падзей, і што Нерынга дазваляе гэта. У той момант Цыбулька вырашыла, што заб'е Евангеліста, калі вёсцы будзе нешта пагражаць, але гэтага не сталася, і ўсе засталіся жывыя. Нататкі з таго часу зніклі, але іх копія зараз захоўваецца ў храме ў Закапанэ.
Запаветы
Закапанскае Нерыянства прыймае версію Словаў Нерынгі, якую атрымаў першы Евангеліст, але з некаторымі выключэннямі. Закапанскае Нерыянства не прыймае радыкальныя спосабы вырашэння канфліктаў, такія як вайна, дуэлі, забойства па замове і гд. Замест гэтага прапануецца пагуляць у Косткі Нерынгі - гульню, элементы якой па легендзе ўпітваюць усю нянавісць і злобу гульцоў і хавае яе ад усяго свету на векі вечныя.
Галоўная малітва - Малітва чацвёртай Евангелісткі, характарэзуе ўсё вучэнне:
Памятайма, хто мы ёсць і ад чаго пайшлі.
Шануйма нашых браццяў і сясцёр, і кожную жывую істоту на гэтай зямлі.
Паважайма галоўную каштоўнасць кожнага - жыццё, бо для кожнага яно можа быць астатнім.
Не крыўдзьма ані словам, ані ўчынкам.
Не забівайма.
Запрашайма ворага і бліжняга свайго гуляць у косткі. Хай нашая злоба ўпітаецца ў іх і захаваецца там.
На векі вечныя.
Галерэя
Хартышскае служэнне
Асноўныя звесткі
Было сфарміравана другім Эвангелістам падчас перапісу хартышом слоў Нерынгі ад першага Эвангеліста.
Нерыянцы-хартышы аднолькава паважаюць як Нерынгу, так і Усвяччу, якая падарыла ім мову і адзначыла іх уклад у распаўсюджанне Нерыянства на Уніі. Яны таксама прытрымліваюцца матэрыялістычных поглядаў геданізму, то бок лічаць, што жывыя істоты могуць быць шчаслівымі толькі тады, калі памнажаюць свае фізічныя багацці. Каб адзначыць уклад Панні Усвячы, нерыянцы-хартышы таксама збіраюць усе магчымыя веды, кнігі і літаратуру.
Хартышскае служэнне прызнае ўсіх Эвангелістаў, акрамя чацвёртай, бо лічаць, што ейнае выпрабаванне цяжэй за звычайнае будаўніцтва царквы. У будучыні, як яны лічаць, Эвангелістке намечана вернуць закладзеную другім Эвангелістам душу за дапамогу ў будаўніцтве і пакуль гэтае выпрабаванне не пераадолена, яна не можа паўнавартасна насіць свой тытул.
Рэлігійны міф
Вернікі хартышскага служэння лічаць, што меч і трызуб Панні Нерынгі, якія згадваюцца ў галоўнай гісторыі, былі ейнымі яшчэ да з'яўлення велічэзных мобаў. Таксама вернікі лічуць, што ўсе атрыманыя Паннай Нерынгай веды: пра пакутвальнік душ, магію павелічэння, цыклічнасць знішчэння Свету і іншыя дала менавіта Панні Усвяча сваёй баявай сяброўцы ў тым ці іншым выглядзе. Па меркаванні нерыянцаў-хартышэй, знішчэннем свету кіруе не Аку, а сама існасць навакольнага свету, якую Панні Нерынга і захацела змяніць. Крадзеж ключэй нерыянцы-хартышы таксама не вызнаюць. Яны лічаць, што нягледзячы на сваю нематэрыяльнасць, дух Нерынгі мог авалодваць чалавекам і, адпаведна, ключы скрала сама Панна, каб здзейсніць свой план па ўплыву на навакольны свет. Акрамя гэтага, вернікі хартышскага служэння лічаць гісторыю гульца snieh кананічнай для свайго адгалінавання нягледзячы на тое, што гэта ж гісторыя не лічыцца кананічнай у звычайным Нерыянстве.
Гісторыя гульца snieh трактуецца нерыянцамі-хартышамі як чарговы прыклад нематэрыяльнага ўплыву Панн на матэрыяльны свет: Кліч, які рабіўся гучней побач з Чорным замкам і авалодаў ім у Надпячор'і — Панні Усвяча, якая хацела перадаць веды пра сваю сяброўку мясцовым жыхарам. Менавіта таму ўсе паляпшэнні вёскі і яе першыя будынкі былі пабудаваны, калі сам snieh страчваў прытомнасць — Панні брала верх над целам і будавала тое, што на яе погляд, паверне мясцовых вяскоўцаў да гісторый подзвігаў ейнай сяброўкі. Панні Усвяча хацела перадаць гульцу веды пра даўно страчаную мясцовую мову, але спроба збегу, паставілі крыж на спробах наладзіць кантакт з мясцовым насельніцтвам. Таму першыя надпячорцы былі пакараны за наяўнасць сваёй бязглуздай веры да тых часоў, пакуль апошні з іх не паверыць у моц Трох Панн і менавіта таму сталі першымі душамі, якія былі адданы Нерынге на землях Уніі. Калі пісаў пра немагчымасць выйсці з Надпячор'я, як паясняюць гісторыкі-хартышы, гэта быў яўны ўплыў Панні Друці, якой спадабалася мясцовая вежа, якую прыдумаў snieh падчас адпачынку пасля будазнітцва мура. Яна, у сакрэце ад сваіх сябровак, распавяла ўсю праўду пра трох Панн, іх магутнасць і ролю гульца ў будучым як Нерыянства, так і Надпячор'я. Пачуўшы ўсё гэта і зразумеўшы адказнасць як за свой утулак, так і магутных Панн, snieh вырашыў застацца заўсёдным ахоўнікам гэтых месц.
Пабачыўшы нечакана ўзніклую адданасць Нерыянству, Панні Нерынга, Усвяча і Друць абралі гульца snieh першым прарокам сваіх новых зямель, даравалі яму кроплю сваёй магутнасці і пакінулі нябачных ахоўнікам Надпячор'я, якога і дагэтуль шануюць на гістарычнай Радзіме як дапаможніка Друці, працягваючы будаваць у ягоным стылі.
Дзесьці ў перыяд сканчэння супрацьстаяння за цукерыйскі цукар, Панні Усвяча зрабіла шчодры падарунак насельніцтву вёсцы, што стала першымі ахвярамі панні Нерынге і ўсё ж такі вырашыла падаравала вяскоўцам даўно забытую іхнімі продкамі мову — хартышь. Так, у гэты раз, яна нашаптала другому Евангелісту перанесці хартышь у падручнікі і разнесці навіну пра адраджэнне даўняй мовы. Панні Нерынга, канешне, не была здаволена тым, што яе старадаўняя сяброўка зрабіла нешта карыснае для вернікаў "бязглуздай рэлігіі", Нерынга ўсё яшчэ не магла забыць першых надпячорцаў, якія не пабачылі дабрыні Трох Панн. Але не магла доўга трымаць крыўду на сваю баявую сяброўку і прабачыла ёй гэты ўчынак. Але наказала, што страчаны правапіс Хартышу застанецца ў Панні Усвячы, як частка тых ведаў, якія ніколі зноў не трапіць у Свет. Але Другі Евангеліст і мясцовыя жыхары, атрымаўшы мову без граматыкі і кніг не кінулі яе, а наадварот — Другі Евангеліст і мясцовыя жыхары распрацавалі ўласную спрошчаную граматыку. Галоўнай яе мэтай было спрашчэнне і стандартызацыя адносна сучасных існуючых моў, з выкарыстаннем асаблівасцей алфавіта, напрыклад, адсутнасць асобнай літары для гука [йа] ці двайное выкарыстанне літар Х, В і П.
Гісторыя
Афіцыйна, нерыянцы-хартышы, як галіна вернікаў у Трох Панн, з'явіліся пасля перадрукавання Слоў Нерынгі хартышом з выкарыстаннем "новай" граматыкі.
Надпячорскі праклён
Пасля стварэння нерыянцаў-хартышэй, Надпячор'е наведаў гулец KrankieR. Ён высмеяў пераўтварэнне Першай Царквы, а таксама "бязглуздую мясцовую мову". Пасля гэтай абразы, Панні Усвяча вырашыла пакараць нахабніка, калі ён зноў апынуўся у межах Надпячор'я. Яна пазбавіла гульца KrankieR магчымасці дакладна называць паселішча Уніі і асудзіла яго да тых часоў, пакуль ён не загладзіць сваю віну. З тых часоў, гулец KrankieR часцей з'яўляецца ў Надпячор'і каб паказаць Панні Усвячы, што яе праклён не перашкаджае яму жыць, клічучы, напрыклад, Вільту Вайтаўкай, а Трызьніч Акімаўкай, але ўсё ж такі дапамагае надпячорцам і Другому Евангелісту так ці інакш у перапланіроўцы ці будоўлі паселішча.
Нягледзячы на наяўнасць гэтай гісторыі ў "ачышчанам" вераванні нерыняцаў-хартышэй, яны не лічаць гэту гісторыю часткай свайго веравання. Гэта гісторыя трактуецца як наглядны ўрок ўсім тым, хто так ці інакш негатыўна ставіцца да Нерыняства ці хартышу.
Запаветы
Існуе некалькі версій запаветаў. Першая версія запаветаў хартышскага служэння была версіяй запаветаў ад Другога Эвангеліста:
Другая версія ўжо больш значна адрознівалася ад вызначанага Першым Эвангелістам запавета. У галоўнай царкве хартышэй у Надпячор'і ляжыць "арыгінальная" версія запаветаў на хартышы. Версія на беларускай — пераклад для царквы на Вялікім Востраве:
- Любіце панн, як сябе і не меньш.
- У любы час памятай пра міласэрнасць і гнеў панн.
- Забівай іншых людзей толькі ў гонар Нерынгі.
- Усе веды, што можаш зразумець, капіруй і захоўвай для Усвячы. Усе, што не можаш зразумець — капіруй і пакідай для даследванняў.
- Памірай без страху, калі жыў без страху. Памірай у спакоі, калі жыў у непакоі. Памірай з імём панн на вуснах, калі таго заслужыў.
- Збірай багацце, што аддаш у канцы Нерынге ў якасці шчырай падзякі.
- Транспартныя шляхі маюць быць у кожнага, хто любіць Нерынгу.
- Прымай падарункі і парады ад панн і не адмаўляй іх уваге.
- Дапамагай тым істотам, хто не супраць Нерынгі. Таму, хто супраць ці як-небудзь здзекваецца над паннамі — пакінь іх цёмнае жыццё, пакуль яны не звярнуцца да цябе за дапамогай
- Панні прымаюць цябе такім, які ты ёсць.
Сімволіка
Сімвалам нерыянцаў-хартышаў з'яўляецца «ачышчаны» трызуб - гэта арыгінальны трызуб без перакладзіны ўнізе і з падоўжаным сярэднім зубам. Адсутнаць перакладзіны рух абгрунтоўвае тым, што ён чысты ад розных прыдумак прахадзімцаў, якія прывязалі да рэлігіі свае гісторыі.
Мульцісусветнасць
Мультысусветныя варыянты і адгалінаванні Нерыянства сталі вядомы з пачаткам Балотнага ўварвання. Менавіта тады, нерыянцы ўпершыню сутыкнуліся з той частку сусвету, дзе гісторыя павернулася па іншаму і пайшла па альтэрнатыўнаму шляху. Гэтыя вераванні адрозніваюцца ад аналагічных мульцісусветных тым, што маюць больш крытычных адрозненняў, чым астатнія.
Балотнае Нерыянства
Асноўныя звесткі
Асноўны артыкул: Балотнае ўварванне
Як Секта Нерынгі, з'явілася 26 кастрычніка 2024 года і пачалося са змен у трох Галоўных храмах Нерыянства: Аднаверства ў Зенітарыі, Хартышскага служэння ў Надпячор'і і Храме Трох Панн на Вялікім Востраве.
Рэлігійны міф
Гісторыя
Шанаванне Нерынгі ў гэтым вымярэнні пачалося з шэпту, што пачуў Першы Сектант. Каля Вільценскіх балот, ён пачуў голас Нерынгі, якая казала, што патрабуе ад Першага Сектанта стаць ейным пакавальнікам душ — тым мячом, што будзе рабіць крывавыя ахвяры ў гонар новай Панні гэтага свету. Першы Сектант хацеў адмовіцца ад новага статусу, але не здолеў супрацьстаяць магіі Панні Нерынгі і пакарыўся ейнай воле. Менавіта тут, каля вільценскіх балот, была заснавана першая хаціна Секты Нерынгі.
Першым паселішчам, што было знішчана дзеля новай Панні стаў Палус. Як пазней апісваў гэту падзею Першы Сектант:
Палус стаў прыгожай яловай галінкай у кароне маёй новай Панні.
Другім Сектантам стаў адзін з жыхароў заходніх паселішч, які любіў даследаваць мясцовыя пячоры. Падчас сваіх вандровак, ён самастойна пачуў Панні Усвячу, якая паабяцала дапамагчы Другому Сектанту праклясці дзейнага кіраўніка свайго паселішча і атрымаць ягоныя багацці. Яна наказала стаць Другому Сектанту стаць ейным пакавальнікам душ — сякерай, якая зможа пасеяць раздор і спрэчкі ў любое месца. Даведаўшыся, пра іншага чалавека, які можа чуць Панн, Нерынга наказала яму знішчыць сваё паселішча, як прыклад самаадданасці Новым Паннам. Пасля знішчэння свайго паселішча, Другі Сектант пераехаў жыць у вёску, што была побач з вільценскімі балотамі. Другім паселішчам, што было знішчана дзеля новых Панн стала Асьвільча. Як пазней апісваў гэту падзею Другі Сектант:
Асьвільча стала як сняжынкай у кароне Нерынгі, так і марозным праклёнам у асартыменце Усвячы.
Трэцім Сектантам стаў жыхар усходніх паселішч, што пачуў голас Панні Друць, якая ў абмен на паслухмянасць, паабяцала даць яму магчымасць эфектыўна караць ягоных ворагаў. Пакарыўшыся волі Панні, Трэці Сектант стаў ейным пакавальнікам душ - булавой, якая нясе разбурэнні, смерць і войны па ўсім свеце. Аднойчы пачуўшы непрыстойныя паводзіны, і блюзьнерства ў дачыненні да Багінь з боку жыхароў паўднёвых гарадоў, Пані Друць загадала Трэцяму Сектанту знішчыць і спаліць усе гарады поўдня. Пасля гэтага Трэці Сектант таямніча знік. Як апісваў гэту падзею Трэці Сектант:
Поўдзень стаў вогненнай аправай мяча маёй Панні
Але і гэтых боек Панні Нерынге было мала. Яна захацела стаць адзінай уладальніцай гэтага свету і таму адаслала сваіх Сектантаў у розныя бакі свету, каб знішчыць любыя расткі іншых рэлігій. Менавіта ў той час былі знішчаны мясцовыя версіі Кадукіянства, Сялянскай Веры і Трусікацызму. Апошнім бастыёнам іншай рэлігіі застаўся некрамант вільценскіх балот, які перабіў іншых падземных жыхароў за іхныя кузні і асаблівыя чароўныя металы, якімі і пачаў узмацняць сваю армію неўміручых войск.
Пасля цяжкай бойкі з неўміручай арміяй некраманта, Нерынга заўважыла, што дзесці ў бяскрайнім прасторы існасці адбылася такая ж бойка. Не паверыўшы ў існаванне іншых версій самой сябе, Нерынга вырашыла наведаць іншы свет. Як апынулася, іншы свет, які таксама перамог некраманта, пакланяўся занадта міласэрнай версіі ей самой. Гледзячы на весь гэты жах інаверства, Нерынга вырашыла захапіць гэты свет, каб паказаць мясцовым, што няма нікога больш магутнага і вялікага акрамя яе, а аднайменныя багіні — толькі падробкі ейнай магутнасці.
З дапамогай астатніх магічных сіл атрыманага металу, вока савы кадукіянства, сэрцавіны ахоўніка Сялянскай веры і крыжа трусікацызму, быў адкрыты магічны партал у "слабы" сусвет. Але нешта пайшло не так, і партал спрацаваў не так, як гэтага чакалі Сектанты. Замест спланаванага ўварвання, яны апынуліся ў слабым сусвеце без сваіх атрадаў войск, чароўнай брані і моцнай зброі.
Запаветы
Сімволіка
Сімволіка як Панн асобна, так і трызубы Нерыянства адрозніваюцца, акрамя трызуба Аднаверства.