Ноч помсты

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Ноч помсты — падзея на серверы UNIJA, на час якой на адны суткі, быў скасаваны артыкул правіл "Грыф", які дазволіў рабаванне розных мясцін, грыф любых будынкаў і забойствы любых гульцоў.

Гісторыя

Анонс падзеі ў якой «кожны, можа адпомсціць каму хоча» адбыўся ўвечары 05.10.24 і акрамя даты мерапрыемства, з 06.10.24 а 18:30 па 07.10.24 а 18:30, побач з Вільценскай вежай чараўніка, з'явіўся гандляр "Махляр", які гандляваў стакамі дынаміту за адну глыбінную дыяментавую руду.

Дакладна невядома вызначыць, якое паслешіча пала першым, але па розных сведках, гэтае месца дзеляць паміж сабой Вільта і Мангроўка.

У першыя 6 гадзін палі Спаўн, Могілкі, Змеявік, Надпячор'е, Вільта, Мангроўка, Неназванае, Стары і Новы Палус, Закапанэ, Хельстуборг, Сікурборг, Коласава, Сана, Грушаўка, Паўднёвы Замак, Авалон, Кадукі, Майнарцеўск, Кілатона, Вялікі Востраў і іншыя мясціны і тэрыторыі.

У апошнія 12 гадзін, была замінавана Сафійская царква ў Трызьнічы.

Адзінае папулярнае паселішча, якое цалкам ацалела і ўвогуле не падвяргалася разбурэнням і рабаванням - Жэўжык сіці.

Уплыў

У гонар мерапрыемства, на тэрыторыі арт-прасторы, у адной з пакінутых дзірак быў пабудаваны міні-помнік з маленькімі дынамітамі.

Таксама, як мізэрная частка таго, што вядома ў рэлігіях серверу як Вялікі Катаклізм, Ноч помсты была ўпісана ў Нерыянства.

Цікавыя факты

  • Па выніках першых 12 гадзін, адно з класічных паселішч якое засталося некранутым была Трызьніч. Дакладна невядома з-за чаго гэта дабылося: ці з-за таго, што тэлепорт у Надпячор'і быў разбураны ці з-за таго, што ўсе проста забыліся на яе існаванне;
  • У першачапачатковым анонсе мерапрыемства была іншая дата. Усё павінна было адбыцца з 08.10.24 а 18:30 па 09.10.24 а 18:30, але ў выніку, дата была зменена.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.